Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Песьня батрака

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Эх, на што… Песьня батрака
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Песьня п‘янага
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень адзінокага.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ БАТРАКА.

Я ня маю сваёй хаткі.
Ў Я ня помню роднай маткі,

Рос я круглым сіратою,
Як той дуб, што над вадою:

Мяне матка ня люляла,
Казак, песень не сьпявала,

Чуў я толькі песьні бору,
Узгадавала мяне гора.

Хоць нядоля мяне гнала,
Ўсё-ж мне сілы не зламала:

Ці-ж я ростам не высокі?
Ці ў грудзях я ня шырокі?

Валасы да плеч густыя,
Ў мяне рукі, як стальныя!

Спрытна рэжу дол сахою,
Здацен ў лузе за касою!..

Толькі-ж дол… чужы капаю,
Тоцькі долі я ня маю!..

Ой, пайду, пайду я ў поле,
Загукаю: „Дзе ты, поля?
Дзе ты, шчасьце? адгукніся!
Ка мне тварам абярніся!“

Толькі-ж ціха-ціха ў полі,
Толькі вецер дзьме паволі:

„Дармо жыцьце тваё гіне:—
Няма долі сіраціне!“.

4/X 1908 г.