Водгульле (1922)/Суш

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Журба палёў Суш
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
На лузе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Суш (Колас, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СУШ.

Выйдзі ў поле, глянь, паслухай:
Ці-ж ня ўгледзіш сум жывы?
Ці ня ўчуеш жальбу нівак,
Тугу красак і травы?

Ці ня ўловіш сэрцам чуткім
Сьпеў гаротны ручаёў?
Ці ня ўнікнеш ў шум сірочы
Ярыны, грачок, жытоў?

Толькі-ж неба няумольна—
Што яму да тэй зямлі,
Дзе пад сіняю смугою
Далі немыя ляглі?

Таюць хмаркі, як сьняжынкі,
Разганяюць іх вятры,
І тужліва пазіраюць
На палі гаспадары.

21/VI 1913 г.