Водгульле (1922)/Поле

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На рэчцы Поле
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Ворагам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Поле (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОЛЕ.

Зарасьлі вы, межы, ў полі
Дзікім зельлем палыном;
Гаспадар на вас паволі
Раніцой ня йдзе з канём…

Не хапіла сіл жаночых
Глыбей землю заараць,
На загончыках сірочых
Травы сталі красаваць.

Вось і трэцьце даў Бог лета,
А няма гаспадароў,
Ня чутно цяпер дасьвету,
Як даўней, іх галасоў.

Дзе-ж падзелісь вы, сяляне?
Што нідзе вас ня чуваць?…
Ды баяцца на пытаньне
Межы свой адказ даваць

І сіроткай глядзіць поле,
Смутна ўдаль бягуць шнуры
І ня кажуць, што за доля,
І дзе іх гаспадары.

27/VIII 1916 г.