Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Песьня п’янага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня батрака Песьня п’янага
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
«Асадзі назад!»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня п’янага.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ П’ЯНАГА.

Я сягоньня падгуляў,
Хмель ў галоўцы бродзіць,
Кроў па жылах разагнаў,
У бок ножкі водзіць.

Скача Божы сьвет вакруг,
Знаць, і ён упіўся.
Скачы, Янка, каб ты спух!
Ці-ж ты зьверадзіўся?..

Ну, падыме жонка крык,
Будзе мяне здрадзіць…
Эх, каб бабам не язык,
Можна б з імі ладзіць!

Ды ціж я не гаспадар
Ў сваёй роднай хаце?
Не пазволю крыку, свар;
Лёгшы на палаце!

Ты-ж ня бойся, не шманай,—
Што каму за дзела?
Там-там! трай-там! Та-ра-рай!
Скачы, Янка, сьмела!

Бо ты толькі бачыш рай,
Як гарэлкі хваціш.
Скачы-ж, Янка, выцінай,
Покі сіл ня страціш!

Скача Божы сьвет вакруг,
А ў ваччу траіцца,
Лезе з плеч стары кажух,
Хоча й ён ўскруціцца.

А ты, Янка, не ўважай
На кажух падравы!
Прэч з дарогі, уцякай:
Ідзе Янка п’яны!

15/I 1912 г.