Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Ну, якіх жа прыгод

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Год за годам уцякае Ну, якіх жа прыгод
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Позна. Восень. Агалілісь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ну, якіх жа прыгод…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Ну, якіх-жа прыгод
Ад цябе, ты мой год,
Буду спадзявацца?

Ты надзею мне дай
Зноў убачыць свой край,
З роднымі абняцца

Г з народам сваім,
Сэрцу так дарагім
Ў гурт адзін злучыцца;

Родным сьпевам лясоў
Шумам траў, каласоў,
Як даўней, упіцца,

Бо сярод чужаніц,
Неўспагадных дурніц,
Сілу марне трачу,

І аб родных куткох,
Хай ацаліць іх Бог,
Часта ў думках плачу.

22/X 1920 г.