Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Год за годам уцякае

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Журба па вясьне Год за годам уцякае
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Ну, якіх жа прыгод
Іншыя публікацыі гэтага твора: Год за годам уцякае…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Год за годам уцякае,
Часам смутна стане мне,
Што вясенька маладая
Мігатнулась, як у сьне;

Толькі дзесь у сэрцы жывы
Думкі, вобразы яе;
І ня раз мне ў час тужлівы
Штось чароўнае пяе,

І так моцна сэрца кліча
Ў родны край мой адпачыць,
Сілак сьвежых там пазычыць
І пановаму зажыць,

22/X 1919 г.