Водгульле (1922)/Позна. Восень. Агалілісь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ну, якіх жа прыгод Позна. Восень. Агалілісь
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Ні красак, ні зыкаў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Позна. Восень агаліла…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Позна. Восень. Агалілісь
І дзярэўі і кусты;
Ветрам ўсюды пазнасілісь
Ях пажоўклыя лісты.

І стаіць лес сірацічай,
Глуха, глуха ён шуміць,
Як над голай верхавінай
Вецер злосны праляціць…

Туманамі апавіта
Даль разложная палёў;
Туга нейкая разьліта
Ў дробных кропельках дажджоў.

І аб чым ён так трывожна,
Гэты дождж бубніць, бубніць?
Пра каго, пра што заложна
Праз ўсю ночку гаманіць?

Ці аб тым, што скора, скора
Землю сьнег акрые, лёд?
Ці ён мне на злосьць і гора
Кажа: „Зноў мінуўся год!“

22/X 1913 г.