Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Люд стогне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ворагам Люд стогне
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Неўспагаднасьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люд стогне, гаруе пад цяжарам меча…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Люд стогне, гаруе пад цежарам меча,
Скаваў яго сэрца гарачае лёд.
Адкрыты дарогі табе, чалавеча,
На поўдзень, на захад, на усход.

Ты вольны, нябога, ідзі, куды хочаш.
Я даў табе сілы ярэмьі пабіць,
Даў чуткія вушы, арліныя вочы,
Я даў табе душу і сэрца любіць.

Вы-ж зьбілісь з дарогі, вас ноч ахапіла,
Арліныя воча патухлі у вас,
І водзіць вас ў полі нячыстая сіла,
Агонь ў вашым сэрцы пагас.

Аб чым-жа сумуеш, бядак неспакойны?
Акінь сваім вокам прыгожую даль.
Ахамяніся, будзь сын мой дастойны,
І радасьць пазнаеш, адкінеш свой жаль.

27/VIII 1917 г.