Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/I/Завіліся сьцежкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, ня яснага сокала крыльле Завіліся сьцежкі
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Коціцца… коціцца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАВІЛІСЯ СЬЦЕЖКІ…

Завіліся сьцежкі
(сьцежкі ў журавінах)…
Над вадою ветры
спавілі прастор…
........
Зацьвілі на травах
скроні ў ветрасіні;
зацьвілі увосень
пад усьмешкай зор…

Над вадою вербы
асыпаюць лісьце,
асыпаюць ў хвалі
пацеркі брусьніц…

Плачуць і сьмяюцца
вочы ў жоўталісьці…
Патанулі ў песьнях
маладосьці дні.

Патанулі ў высі
жураўлі над ярам,
Задрамалі ў полі,
ў полі ветракі…

Я для Беларусі,
любай Беларусі,
З вечна-сьветлых думак
ды паўю вянкі.

Я рассыплю думы
ў залатыя руні…
Хай разьвеюць думы
буйныя вятры!

Хай пачуюць людзі,
як галосяць струны, —
Мо" пазнаюць самі,
чым жыцьцё дарыць.
........
Завіліся сьцежкі
(сьцежкі ў журавінах)…
Над вадою ветры
спавілі прастор…
........
Зацьвілі на травах
Скроні ў ветрасіні,
Зацьвілі увосень
Пад усьмешкай зор!..

1925 г.