Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/Учора сонца лашчылась…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Песьні, мае краскі…) ⁂ (Учора сонца лашчылась…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Гляджу на літараў радкі…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Учора сонца лашчылась…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Учора сонца лашчылась,
Гарэў, пылаў блакіт;
К ваконцу цэлі цёмнае
Я з жарам нейкім ліп…
Пяяла сэрца радасна:
Вясны ўжо рэе мах —
І песенна маліўся я
Зьлятаўшым кроплям з блях…
Адлега думкі ўзрушыла,
Як-бы зімовы лёд…
Здаецца, птушкай рушыў-бы
Ў вясьняны пералёт…
Сягоньня зноў панура так
Кружыць варонаў раць
І крыкі іх хаўтурнасьцю
Ў душы маёй зьвіняць…
Сяджу ўвесь дзень у камэры,
Як птушка бяз крыльля,
І неяк мне ня верыцца,
Што ўсё яшчэ зіма!..

1929 г.