Веснапесьні (1929)/Песьні, мае краскі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (У сшытку старым знайшоў я…) ⁂ (Песьні, мае краскі…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Учора сонца лашчылась…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьні, мае краскі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Песьні, мае краскі,
Холадна вам тут…
Хочаце вы ласкі,
А ня гэтых пут…
Пачакайце трошкі —
Расцьвіце наш сад,
Калі людзі вёскі
Выйдуць з сваіх хат…
Гляне сонца з хмараў
Бурнае вясны —
О тады пажарам
Загарыцесь вы…

1928 г.