Веснапесьні (1929)/Плач-жальба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Без павароту Плач-жальба
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Месячная ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плач-жальба (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛАЧ—ЖАЛЬБА.

Дзе разьляглася лясамі
Родная маці—зямля —
Плача там над палямі
Дзеда старога дуда.

Там, дзе сумуюць бярозкі,
Стогне піскліва дрыгва —
Сумна між небам і вёскай
Носіцца, вісьне жальба.

Там, дзе хаўтурныя песьні
Цягне, імчыць віхура —
Плача аб зорках прадвесьні,
Плача народ-цемната.

Там, на палёх камяністых,
Там, дзе ліецца сьляза,
Плача ў жальбах галасістых
Бедная маці—зямля.

1925 г.