Веснапесьні (1929)/Без павароту

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Толькі вер… Без павароту
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Плач—жальба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Без павароту.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЗ ПАВАРОТУ.

Ці помніш ты, як маці ля калыскі,
Схіліўшыся, стаяла над табой,
А ў вакно няпрытульнай, чарністай,
Ці помніш… ноч глядзела пеляной?

Ці помніш ты, як дзесь на полі ў жніва
Нясьліся зыкі песьняў працаўных
І… помніш… штосьці ціха, баязьліва
У сэрца маладое падала ад іх…

Цяпер… жыцьцё… змаганьне і трывогі…
Цяпер — няма матулі над табой…
Адзін!? Змагайся, біся… без падмогі…
А помніш… ноч глядзела пеляной…

1925 г.