Веснапесьні (1929)/Месячная ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Плач-жальба Месячная ноч
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Месячная ноч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЕСЯЧНАЯ НОЧ.

Сьпіць чарот і дрэмлюць лозы
У пялёнках мокрай ймглы,
Між іх вецер нецьвярозы
Ціха сее свае сны.

Пасьмяецца, пашапоча;
Укіне казкі цуднай чар —
І гайда гуляць па ночы
На прывольле, на абшар!

Панад лугам серабрыстым,
Каля межаў, васількоў,
Тады к лозам рэчкі шклістай
Паварачваецца зноў.

Месяц сьвеціць, месяц зьзяе
У глыбіні таёмнай вод,
І палосы разьлівае
Ясна-сініх пазалот,

Ціш… Ні зыку, ні шуршаньня,
Толькі дзесь гамон чуваць
І вясёлае пяяньне:
Едуць хлопцы ў сенажаць!

1925 г.