Веснапесьні (1929)/Вясна (Вясна… на панадворку сьмех срабрысты…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Месячная ноч Вясна (Вясна… на панадворку сьмех срабрысты…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
„На прадмесьцях“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Вясна… на панадворку сьмех срабрысты…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА.

Вясна… на панадворку сьмех срабрысты,
А з гулкіх вуліц грукаты калёс,
Катрынкі галоснай напеў бражджысты
І мора радасьці і мора сьлёз…

Ідзеш… мяшаешся ў народу кучу,
Між міліёнаў рознародных нот…
І нешта ў сэрцы вырастае балюча,
І штось баліць, як глянеш на народ!..

Здаецца-б клікаў да работы новай,
Да песьняў веснавых, да шчасьця, да жыцьця!
Ды што між грамады гарачыя прамовы!?
На вуліцы… катрынка… сьмех… вясна…

1925 г.