Веснапесьні (1929)/Гвардыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Замест прадмовы Гвардыя
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Работнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гвардыя (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГВАРДЫЯ.

Мы маладыя,
Мы удалыя,
Мы брацьця волі, сонца й дня!
Хай льлюцца песьні
Аб шчасьці й долі —
І болей сьмеху, больш жыцьця!
Хай дождж галовы
І грудзі мые,
А бура песьні нам пяе…
Мы маладыя
Стыхіяў змовы
Не баімося ў грамадзе,
Бо моцна верым,
Што пасьля буры
Узыдзе сьветлая зара
Й свае праменьні,
Сьвет вызваленьня,
На люд працоўны разальле.
Мы маладыя,
Мы удалыя —
Мы брацьця працы, волі й дня!

1925 г.