Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/Замест прадмовы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Замест прадмовы
Прадмова
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Гвардыя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ.

Я думаю вобразамі, дзеля гэтага ў маіх вершах шмат недаказанага. Галоўны тон іх, гэта — трывожнасьць сучаснае эпохі. Суадказна якразгэтаму тону, які зьвініць, так сказаць, у цэнтральных вершах, я і назваў зборнічак: „Веснапесьні“.

Шмат твораў, зьмешчаных тут, ужо друкаваліся. Частка новых, напісаных пераважна ў вастрозе. Між іншым, надрукаваны мой першы „солідны“ верш „Мужыцкая доля“, спраўлены Натальляй Арсеньневай.

Яшчэ шукаю пераважна ў галіне формы. Старое не падабаецца. У беларускай поэзіі (зусім зразумела) пераважалі сумныя, нявыразныя матывы і ідэалы. Новае пакаленьне, вырасшае на груньце адраджэнскага ўздыму, нясе з сабой выразнасьць і бадзёрасьць. У навейшай беларускай паэзіі гучыць сонечны марш і для „новых“ паэтаў настаў час скласьці „Новы Апокрыф“.

Хвёдар Ільляшэвіч.

7 кастрычніка 1928 г.
„Лукіскі гошпіталь“.