Веснапесьні (1929)/Работнік

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гвардыя Работнік
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Каваль
Іншыя публікацыі гэтага твора: Работнік (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАБОТНІК.

Я работнік: гэта знача,
Ад зары стаю ў варштаце
І да змроку пры машыне
Сярод сьвісту і гудзіны
Я за працаю, шчарнелы,
У сарочцы прапацелай:
Цяжка там… у тым варштаце.
Трэба песьні запяваці,
Бо бяз песьні звонка-гучнай
І нявесела й нязручна...
Мчаць шнуры, гудуць машыны…
Я — работнік моцны, зьвінны!

1925 г.