Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/Толькі вер…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Мы прывыклі казаць…) Толькі вер…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Без павароту
Іншыя публікацыі гэтага твора: Толькі вер…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТОЛЬКІ ВЕР

Толькі вер — і жыцьцё пераможаш,
Толькі вер — і загіне зіма,
І над краем свабодна, прыгожа
Узыйдзе, закрасуе вясна…
Хай павіснуць панурыя хмары,
Хай зямельку спаўюць пяруны,
Толькі вер — й загарацца пажары,
Толькі вер — і народзяцца дні…
Хай груган над магілай гуляе,
Хай твой вораг спраўляе гульню,
Толькі вер — і ён сам ўжо зьнікае…
Толькі вер — і ня ўбачыш бяду.
Хай застогнуць, засьвішчуць жаданьні,
Хай укінуць у гразь ідэал,
Толькі вер — і ўспыхне сьвітаньне,
Толькі вер — і ня будзе навал.
Толькі вер — і жыцьцё пераможаш,
Толькі вер — і загіне зіма,
І над краем свабодна, прыгожа
Узыйдзе, закрасуе вясна.

1925 г.