Перайсці да зместу

Вершы (Падабед, 1926)/III/У сэрцы радасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У дуброве ⁂ (У сэрцы радасьць…)
Верш
Аўтар: Язэп Падабед
1926 год
Пакінь, перастань галасіць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

У сэрцы радасьць гімн вызвоньвае на струнах,
І вочы брызгаюць рашучасьцю стальной.
Глядзіш: сягоньня нівы —
Акіянам
Руні,
А ўчора — раны біў снарадамі тут бой.

Чуваць: стальнымі лёгкімі ўжо дыша горад.
Гудкі сьпяваюць песьню вольнага жыцьця,
А ўслухайся у нашых дзён шурпаты говар,
Што горда ў бор вякоў
Нясуць чырвоны
Сьцяг!

З іх кожны — волат, за плячамі з ношкай грузнай,
Шагае цьвёрда ў даль кудлаты галавач.
Ідзе шырокім шляхам,
Не па сьцежцы
Вузкай,
Вядзе мільёны край Савецкі будаваць.

Вядзе ад плуга, вунь — з мазольнымі рукамі,
Вядзе адтуль, дзе марсэльезаю гудок.
І кожны з іх нясе
Хоць невялічкі
Камень,
І кожны йдзе, каб будаваць Комуны дом.

О, сонца — лі свае гарачыя прамені!..
Зямля, адзень хутчэй вясновыя страі!
Цягучыя мы песьні звонкімі заменім
І з іх спляцём вянок
На голаў
Саўкраін!..