Слаўны дзянёк…
Міліёнам праменьняў
Чырваньню сонца гуляе ў гадох.
Глянула…
Ўспомніла…
Моцнымі зьвеньнямі,
Моцная сіла ў нашых радох.
Раньня марознага енкі чутны…
Чую дасюль яшчэ стогн пад навалаю
Панскай збуцьвелай рукі.
Доўга, ці доўга чакаць нам чаканага? —
Молатам моцным… б‘юць кайданы.
І усьміхнулася сонца жаданае.
Глянула — Воля ідзе паплавом.
Воля магутная, Воля чаканая
Моцнаю плыньню імкне к братом.
Хай-жа нацешыцца паншчына дзікая:
Не сустрымае крыжацкі залом.
Воля магутная, шчасьце вялікае
Чырваньню-плыньню ліецца к братом.
|