Перайсці да зместу

Вершы (Бандарына, Вішнеўская, Пфляўмбаўм, 1926)/Бандарына/Шэптам дзіўным

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шэптам дзіўным
Верш
Аўтар: Зінаіда Бандарына
1926 год
⁂ (Слаўны дзянёк…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШЭПТАМ ДЗІЎНЫМ…

Шэптам дзіўным прасторы спавіты,
Завілося калосьсе ў вянок.
І хвалюецца ў постаці жыта…
Шэры змрок загінуў даўно.

Заістужана чырваньню неба,
Чырвань хмар палягла на ваду…
Празьвінела ды водгульле сьледам, —
Гэта жнейкі на працу ідуць.

Сонца паліць, пячэ, не шкадуе,
Песьня ймкнецца: „зажалі — дажнём“.
Грамаду прывітай маладую,
Што ваюе на полі з сярпом.

Прытаміліся ногі і рукі,
Ды затое снапы, снапы…
Павязуць іх пад гоман і грукат
На гумно, дзе сумуюць цапы.

Хоць і цяжка бывае часінай,
Я люблю і прастор, і палі.
Змрок кудлаты ў амшарах загінуў,
Плыве шум, каласістых далін.

Люба подых агністага лета
Ды з сярпом на плячы спатыкаць
І на постаці сьпелага жыта
Ад расы да расы працаваць.