Перайсці да зместу

Вершы (Бандарына, Вішнеўская, Пфляўмбаўм, 1926)/Бандарына/Завіхурыла сьпевам машына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
8 сакавіка Завіхурыла сьпевам машына
Верш
Аўтар: Зінаіда Бандарына
1926 год
І толькі ты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАВІХУРЫЛА СЬПЕВАМ МАШЫНА

Завіхурыла сьпевам машына,
Расквітае зарою усход.
Гэта — ў хвалях вясёлых чырвань
Плытагоніць жыцьця веснаход.

Прамень сонца, спавіты ласкай,
Яе з новым днём прывітаў.
А ў душы — дух юнацкі-бунтарскі,
Дух паўстаньня ў душы расквітаў.

Вольнасьць сьцягі свае хвалявала,
Да змаганьня звала народ…
Беларусь! сёньня ты сустракала
Плёскам радасьці сёмы свой год.

Сярод радасьці ўсплёскаў іскрыстых
Песень тых, што бадзёраць шаг,
Поўна думак бунтарскіх агністых
Маладой Беларусі душа.