Перайсці да зместу

Вершы (Бандарына, Вішнеўская, Пфляўмбаўм, 1926)/Бандарына/І толькі ты

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завіхурыла сьпевам машына І толькі ты
Верш
Аўтар: Зінаіда Бандарына
1926 год
Галя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І ТОЛЬКІ ТЫ…

Чаму мне хочацца сьмяяцца-весяліцца,
Чаму плюскоча радасьці задор,
Калі бліскучая зарніца
Гудком шугае у прастор?
Эх, кліч заводу,
Грохат вуліц,
Гарадзкога шуму перазвон;
Моладзь творыць жыцьцё ў разгульлі
На агні мінулых дзён.
А ты, прадоньне беднаты —
Вёска! вёска, — балаты,
Шумліва-цёмныя бары…
Вёска, толькі ты бязьмежнай плыньню,
І толькі ты паркальнай сіньню
Схавала чырвані-дары,
Згінаючы мазольнай сілай
Старыя — торкія гады.
Дні прышлі… Мінулае застыла.
Куём жыцьцё працоўнай грамады,
Куём жыцьцё мазольнай сілай, —
Гінуць роспачы гады.