Перайсці да зместу

Васільковы россып (1929)/I/Сінія завеі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ах, ня плачце, вербы Сінія завеі
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Штрыхі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СІНІЯ ЗАВЕІ

Сінія завеі, белая зіма,
Клічу дарагую — дарагой няма…

Адцьвіла каханая, ой, адшалясьцела,
Засталіся толькі на сьцяжынках цені.

Засталіся толькі цені ды сьляды,
Ах, вы маладыя, юнныя гады.

Любая хадзіла раніцаю ў поле,
Любая пяяла „Ясныя саколы“.

Ой, пяяла голасна, толькі ўжо ня мне.
Цярусіўся з месяцу ў поле белы сьнег.

Усьцілаўся лёсткамі беласьнежны прост,
Срэбнымі лістамі на дзесяткі вёрст.