АХ, НЯ ПЛАЧЦЕ, ВЕРБЫ
Ах, ня плачце, вербы, ня шумеце, клёны!
Восень над Палесьсем — лістапад…
Дні прамчалі жнівень, праляцелі коньмі
З туманамі дзікімі у інакшы сад.
Пасінела неба на сьвітаньні рана,
Вёсламі усплыла над вадой зара.
Ах, якая восень, ах, якія раны
На лістох адбіла ліпавая рань.
Хочацца забыцца, сьціхнуць асьцярожна,
Прытуліцца к любай пад такім дажджом.
А яна: каханы, сэрцайка варожыць,
Бачыш, як зьлятае лісьце пад нажом.
Бач, якія стаі лісьця па-над гаем
Завіліся ў шуме і ляцяць, ляцяць…
І цалую любую: дарагая!..
З плеч упалі косы — шалясьцяць…
Гэткую пакорнасьць, любасьць і каханьне,
Любая, ці зможа вецер пагасіць?!
У адказ я чую: сэрца хай ня зьвяне,
Пад дажджамі гаснуць толькі верасы.
Дык ня плачце, вербы, ня шумеце клёны!
Восень над Палесьсем — лістапад…
Дні прамчалі жнівень, праляцелі коньмі
З туманамі дзікімі у інакшы сад.
|