Перайсці да зместу

Варта (1918)/Малітва

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Добрыя весьці Малітва
Верш
Аўтар: Язэп Жукоўскі
Кастрычнік 1918 году
Народны Сэкрэтарыят 1-го Складу. З фатаграфіі 17 чэрвеня 1918 года

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛІТВА.


Божэ, Ойчэ наш і пане,
Плачам, просім лепшай долі;
Доўгі годы, як кананне,
Тваім дзеткам у няволі.

Марна воля, марны сілы
Бэз Боскаго прыказання.
Глянь на сьлёзы, на магілы,
Услыш матак нараканьня:

Мы кроў нашу пралівалі,
Маглі дзедаў змыць каране, —
Усе сьлёзы мы аддалі,
Сьлёз на радасць нам не стане.

Божэ глянь: Беларусь збіта,
Маліць аб долі перастала:
Уся сьлязьмі, кроўю змыта,
Спраў каб праз сьлёзы, кроў паўстала!

Сваіх ворагоў яна зможэ,
Пярастане сьлёзы ліці:
Хвала Табе будзе, Божэ,
Шта не даў нас загубіці!

Што так будзе, душа чуе
Шэпчэць наша нам пакора:
Беларусь наш Бог мілуе,
Яна ускрэсне і то скора!

1878 г.

Язэп Жукоускі.

Увага: Мала вядомы шырэйшаму грамадзянству беларускі паэта Язэп Жукоускі пісаў у другой палове XIX сталецьця. Творы яго друкаваны ніколі не былі дзеля цэнзурных прычын і забароны беларускаго друку. Жыу у Малевічах, Рагачоускаго павета у Магілеушчыні, памер у 1900 гаду. (Глядзі пасмертны успамін (нэкролог) у польскай газэці «Słowo» за 1900 год № 154).