Перайсці да зместу

Варта (1918)/Кручаная баба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Народны Сэкрэтарыят 1-го Складу. З фатаграфіі 17 чэрвеня 1918 года Кручаная баба
Апавяданьне
Аўтар: Адам Плуг
Кастрычнік 1918 году
Ай — Кітаб — Кіцёп

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паслухаць гэты тэкст (дапамога | звесткі | Больш агучаных твораў)

Кручаная баба.

Апаведаньне Адама Плуга.

Жыу па сьвеці адзін гаспадар, ды такі бедны: ажно страх, піхай Бог крыя; але працавіты, справядлівы, цьвярозы і, каліб ня жонка, дык быубы нават шчасьлівы; на нішчасьце у жоццы яго цэлае ліхо сядзело, як гэта, ня тут кажучы, часьценька і бывае у людзей…

Во гэтае-ж цэлае ліхо і сядзело у жонцы; але і была-ж яна шэльмай с пад цемнай зоркі! Не важу ужо таго, што грызла яго бытцам соль у воку, што сакатала яму у дзень і у ноч над галавою, на гэта-ж бабы і родзюцца; але глаунае: ніякаго сэкрэта, крый Божэ! утрымаць ні магла. Што толькі муж зрабіу, што толькі пастанавіу зрабіць, пават што памысьліу, яна ужо усе ведала ды зараз жэ бегма ад хаты у хату ды усім аб гэтым сакатала, дабауляючы у чатыры разы больш, чым па праудзі было. Гэтак і сама мужу прынасіла навіны ды малола уселякія брэдні: пры сакатлівасьці сваей была яна і надзвычайпа легкавернай.

Здарылося неяк адзін раз, што гаспадар наш, аручы поле, пусьціў валоў пасьвіцца на мяжы, а сам пад кусьцікам прылёг крыху адпачыць. Глядзіць ажно падходзіць нейкі дзядок з вялікім гаршчком пад палою сермягі ды з рыдлеукай у руцэ. Гаспадар ляжыць бы мертвы. Толькі вочы бытцам рак вытарашчыў ды вушы наставіу яе заяц. Вось дзядок выкапау ямку, паставіу у ей гаршчок, дый пачау закапываць, кладзючы лапатай хрэсты і балмочучы: «Той хай зможэ узяць усе грошы, хто тут узложыць сем гадоу». Закапау, пашэптау ды і пайшоу.

Гаспадар з гэткаго дзіва прызадумауся моцна, а за тым стау чухаць галаву. «Гэй і думае сабе — скуль бы мне узяць гэтые сем гадоу? Вось каліб гэтак жонка мая мела іх і семдзесят семь, дык не пажалеу бы іх, а у яе толькі адна галава ды і тая дурная. Як бы тутака парадзіць?»

Доуга гэтак думау, лежаушы да гары пузам ды лічучы хмаркі на небе, а над ім летала цьма аваднеу. Як толькі які з аваднеу сядзе яму на нос, ен зараз яго ухопіць, адарве галоуку і прыгледаецца яму. А то і ўсадзіўшы авадню саломку у хвосьцік, пусьціць яго ды сьмяецца вясёла, гледзючы як авадзень ляціць бы ашалелы высока, высока, пакуль ня прападзе пад небам. Шмат галоу ужо адарвау, многа саломак ужо усадзіу авадням, думаючы усё аб сямі галавах; ажно неяк добрая думка увайшла яму у галаву. Скочыу на ногі, дый давай давіць аваднеу; злавіушы іх сем, пайшоу туды, дзе дзядок закапау свае грошы, выкапау іх з зямлі, а кідаючы у яму адна за другой галавы, якіе адрывау авадням, прыгаварывау: «Вось адна галава, вось і другая галава!» І гэтае ажно да сямі. Кінуушы усе, забрау гаршчок, дзе былі адны дукаты-чырвонцы, схавау пад палу сьвіткі і шчасьліва уцёк да хаты. Здурэушы з радасьці, сказау жонцы аб сваім шчасьці; а як прыпомніу сабе, што зрабіу глупства, кажучы аб гэтым жонцы, падумаў сабе: „А ліха-ж яе мацеры! Селі пяцігорцы макам, кабыла порах зьела! Што я нарабіу? Як цяпер на гэта парадзіць?»

Думау дай выдумау. Пайшоу у мястэчка, накупіу пірагоу больш за чатыры капы дый прынес у хату. Капу расыпау на дварэ, капу кінуу на страху, панатыкау крыху у плецень, дый решту узяу у хату, шыбкі у вакнах пабіу, а пірагі параскідау па услонах ды па палу. Жонкі не было у хаце, апаведала яна ужо у другім канцы сяла, як гэта муж яе чатыры катлы грашэй знайшоу, чаму, вядома, ніхто веры і не давау. Аблітая потам прыбегаець яна у хату; глядзіць, дэлы двор усланы пірагамі, пірагі на страсе, пірагі у плетню, а хата з пабітымі шыбкамі у вакнах.

«Што гэта?» пытаецца з дзівам.

«Ці ты не бачыла, — адвазывае ей муж — як ішла хмара з пірагамі замест града? Зьбірай хуценька каб суседзі не бачылі». Пазьбіралі усе дый схавалі у клеці. Жонка зараз же пабегла з хаты у хату дый давай апаведаць людзям, як над іх подворкам лопнула хмара з пірагамі, каторых і назьбіралі поуную клець. Варочаецца баба дамоу, ажно па дарозе сустрэчаець мужа з гацьцю на рыбы, ды вось дзіва, у гаці чатыры шчукі ды два маладые зайцы.

«Што гэта?» І зноу пытаецца.

«А што, — адказывае муж — паставіу я гаць на рыбы, а Бог дау рыбы ды зайцау».

«Ов-ва! — крыкнула жонка, — вось дзіво так дзіво»!

Зараз і пабегла хваліцца у сяле, што муж злавіу гацьцю у рэчцы дзесяць шчук ды пяць зайцоу. Вярнуушыся позна у вечэр, бачыць, што мужа німа у хаце: урэшця прыбегае ен мокры ад пота бытцам рудая мыш, а у руцэ трымае здор сала.

«Што гэта?» пытае яго жонка.

«Маучы дурная!» — кажэ ей муж на вуха: «Пан улез у клець, дый крау сало, я дагнаушы адабрау, ды шэльму выхвастау як сабаку. Ды глядзі-ж мне, не расказывай нікому, бо была бы бяда!»

Прайшоу адзін тыдзень, другі, гаспадар пабіу сваю жонку за нейкае там ліха. Злуючы на яго, жонка і кажэ: „Пачэкай-жэ, гадзюка! пайду я да пана, усе чыста скажу, як ты знайшоу грошы».

«Ідзі к чортавай мацеры!»

Яна тыкі і пабегла. Пан прысылае за мужыком. Калі яго спыталіся аб знойдзеных грашах, зарыгнуу ён плечыма, пачау хрэсьціцца ды клясьціся, адказываючы: «Далібог ані чуу, ані бачыу!»

«Хлусіць, паночку! брэшэць! — крычала заўзятая баба, — знайшоу далібог знайшоу, у той самы дзень як хмара ішла з пірагамі».

«Ашалела баба!» — кажэ зьдзіўлены пан.

«Скруцілася, паночку!» — адказаў муж, уздыхаючы.

«Сам ён скруціуся! дзіка врыкиуза баба, «знайшоу, далібог знайшоу! у той самы дзень, як два зайцы ды чатыры шчукі у гаць узезлі».

«Што табе, баба? упілася ці ашалела?» пытаўся пан ад сьмеха трымаючыся за пузо, каб ня лопнуць.

«Кручаная, паночку!» — сказаў муж, ламаючы рукі, «Вось і доля мая, доля нешчасная!»

«Сам ты кручаны!» — крычала бытцам ашалеушы баба, грозючы свайму мужу кулакамі — «Знайшоу паночку! каб я счарнела як зямля, калі не прауда! Знайшоу у той самы дзень, выбачай паночак, як пан сало крау!»

«Нешчасная мая доля, горкае мае жыццё!» — крыкнуў мужык са страхам; а пан сьмяючыся, як ніколі у жыццю, прыказау бабу завясьці да студні дый выліць ей колькі ведзяр вады на газаву, каб ей глузды прыураціць.

Сноу, 1849 г.

Адам Плуг (Антон Петкевіч).

Увага. Мала хто ведае, што вядомы польскі пісьменьнік Адам Плуг, пісау у сваей моладасці па беларуску. Чытаючы карэспандэнціі Адама Плуга да польскіх газэт у старых гадавіках, спатыкаем вельмі часта урыукі песен, беларускіе звароты і тым падобнае. Залічыць яго да беларускіх пісьменнікау на гэтай падставе было бы несправедліва. Але удалося нам мець у руках беларускі рукапіс Адама Плуга з 1849 года, у якім былі апаведаньня з жыцця народа і адна легенда. Рукапіс быу ахвяраваны пану Эустахію Рдултоускаму, абчым сьведчыць надпіс: „Wielmożnemu Panu Marszałkowi Eustachemu Rdułtowskiemu, miłośnikowi języka ludu białorusińskiego składa na pamiątkę Autor“. Адам Плуг (*1823—†1903) пісау прозай і вершам. З вершау яму прыпісываюць беларускую легенду „Аб папе з рагамі“. Вучыуся ён у Слуцкай гімназіі, гдзе у той час быу гурток беларусау, з катораго і выйшлі некаторые беларускіе пісацелі і дзеячы, староннікі скасаваньня прыгону. Вышэй надрукованае аповеданне мы даем згодна з тэкстам арыгінала.