Перайсці да зместу

Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы)/«Босыя на вогнішчы»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Босыя на вогнішчы «Босыя на вогнішчы»
Крытыка
Аўтар: Усевалад Ігнатоўскі
1925 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„Босыя на вогнішчы“.

Крытычны нарыс.

Пераглядваючы беларускія часопісы й журналы, пачынаючы з другой палавіны 1919 году, мы спатыкаемся раней зрэдка, потым усё часьцей і часьцей з вельмі цікавым песьняром, М. Чаротам. Сьвежасьць думкі й пачуцьця, наш камуністычны, пролетарска-сялянскі настрой і клясовы сьветапагляд родняць песьняра з нашым трывожным, хутка бягучым рэвалюцыйным часам. Пясьняр, апроч таго, зьяўляецца адраджэнцам беларускай культуры, як культуры пролетарыяў і сялян, падняўшыхся на барацьбу проці політыка-соцыяльнага, а разам з тым і культурна-нацыянальнага ўціску. У вершах песьняра адчуваецца магугная сіла сучаснай жыцьцёвай творчасьці, каторая йдзе ўкола нас. Пясьняр весь увайшоў у гэтую творчасьць жыцьця, і яго верш, верш рэвадюцыянэра й камуніста, малюе нам зьявішча сучаснага ўсясьветнага руху, як ён выявіўся ў нас на Беларусі, бадрыць нашу думку, падыймае настрой і кліча да барацьбы й працы.

Выдатнейшым па форме й зьместу творам песьняра зьяўляецца, поэма: «Босыя на вогнішчы». У гэтай поэме аўтар сканцэнтраваў, як у крыштале, усе свае думкі й пачуцьці, і яна яшчэ чакае свайго філёзофскага й мастацкага разгляду. Мы падыйдзем да поэмы з чыста гістарычнага боку. Поэма дае нам абгляд усясьветнай сучаснай рэвалюцыі ў тым відзе і ў тым настрою, як яна адбывалася й перажывалася ў нас на Беларусі. «Босыя» запалілі ўсясьветнае вогнішча, усясьветны пажар. Беларусь у час гэтага пажару апынулася на мяжы яго. Гасіцелі пажару шмат разоў душылі рэвалюцыю ў Беларусі крывёю рабочых і сялян. Рэвалюцыя на Беларусі перарывалася белымі акупацыямі чужаземнага капіталу, што налажыла на падзеі рэвалюцыі ў Беларусі асаблівую мяйсцовую пячатку.

У Беларусі йдзе «вайна й пажар» разам. Вайна вядзе свой працяг яшчэ з 1914 году. Яна зруйнавала тэрыторыю, пусьціла мілёны бежанцаў на ўсход, іх бязыменнымі магілкамі пакрыла шляхі ў Расеі. Пажар толькі што пачынаецца. Гэта — пажар рэвалюцыі. У працоўных масах Беларусі зараджаецца нездаваленьне сваім станавіскам.

«Працуй на пана,
Прадуй на падпанка, —
Жыць стада пагана».

Але страхі старога жыцьця яшчэ маюць сілу над масамі. Прыгнячоныя, задушаныя пяжкім крыжам уціску і эксплёатацыі яны не асьмеліваюцца выйсьці на шлях вызваленьня, хоць і ёсьць ужо у іх пажаданьне «адвясьці душу».

«А ты маўчыш,
Цягнучы сам цяжкі крыж.
Крыжамі уставілі поле.
Пад крыжамі магілы.
Шлях класьці да Волі
У людзей няма сілы.
— Эх, жыві, як папала…
А для жыцьця мала
Аднаго толькі хлеба.
— Нагуляць-бы, дупіў. адвясьці!
Эх! Пусьці!!»

І жывуць «босыя», як папала, цягнучы свой цяжкі крыж. Пытлівым вокам пазіраюць яны на усход. А на усходзе ужо зачырванела неба, і агнявыя палосы пачалі пакрываць старую, многапакутную зямлю. Ужо адчуваецца «дзень новы, новыя ночы, век новы». Неспакойны будзе гэты век для тых, хто дагэтуль жыу сытым жыцьцём. Агонь рэвалюцыі спаліць старыя асновы жыцьця, пойдзе яно дымам і зробіцца попелам. Затое добра будзе «босым». На вогнішчы «будзе шмат каму горача, нам толькі цёпла, дармо што мы босыя».

А чырвань на усходзе усё расьце. Ужо зусім ясна, што гэта йдзе нязвычайна вялікі пажар. „Пажар на ўсходзе! Таварышы, ур-ра!“. Буйная радасьць напауняе душы «босых». Гэта — радасьць перад гібельлю старога сьвету. Абутыя не разумеюць босых і лічаць іх «шаленымі», Ці-ж гэта не шаленства, што яны не шкадуюць культурнага дабра, каторае забіралася соткамі год і сёньня будзе марнець ў агні вялікага вогнішча падкяўшайся рэвалюцыі. Забыліся абутыя аб адным, што культурнае дабро ня было дабром для босых. Босыя, праўда, працавалі, каб стварыць дабро, але карысталіся з яго абутыя. І цяпер, калі абуты хоча ўстрымаць пажар у імя культуры, босы са злосьцю, якая выбіралася у яго душы цэлыя вякі, адказуе яму:

«Маўчы! Мы цябе кулакамі!
Чуеш?! Ні-ні!»

Ведаюць босыя, што іх соцыяльны вораг напружыць ўсе свае сілы, каб загасіць рэвалюцыйнае полымя. Ен не астановіцца нават і перад тым, каб крывёю босых заліць агонь. І кажуць босыя сваім сытым ворагам: «ня лійце крыві — не пагасьне». Усё будзе паліцца — цэрквы, палацы, харомы. Уся памяць мінулага пойдзе, з дымам. бо гэтае «культурнае» мінулае было, варожым. Босы, каторага столькі трымалі у цемры, яшчэ, ня можа зразумець культурных каштоўнасьцяу. І не яго гэта віна. Віна тых, хто дау гаручы малар‘ял для вялікага вогнішча.

«Цэрквы, палацы, харомы, —
Памяць мінулага — з дымам!
Што не не запалім мы, — зломім!
Зьнізу наверх усё падымём!..»

Хто быу нічым, той будзе усім, той будзе гаспадаром жыцьця. І цяпер, сярод вогнішча, каторае йдзе, як лясны пажар, з усходу на захад, ён жадае толькі аднаго, каб пажар пашырыўся, каб усюды пачаліся пажары.

«Таварышы!
Што нам трэба?
— Пажа-ары!..»

А вось пылае пажар і на нашай Беларусі. Даволі было іскры з ўсходу, каб загарэуся гэты край, гдзе спакон веку панавау політыка-соцыяльны уціск і няволя.

«І пылае мур струхнелы,
Іскры скачуць па страсе:
Раптам вецер, вецер сьмелы
Крыж чырвоны нам нясе.
— Адным крыжам будзе болей,
Шэпча змучаны народ.
На крыжы чытаюць: «Воля».

Сьмелы вецер, прынёсшы іскру, а потым пажар рэвалюцыі, разам з тым прынёс і цяжкі крыж для змучанага вякамі народу. Шмат праліецца крыві ў грамадзянскай барацьбе, Шмат маетнасьці загіне у Беларусі, каторую і бяз таго яшчэ раней зьнішчыла імпарыялістычная вайна, Але гэты крыж — ёсьць чырвоны крыж збавіцельскі рэвалюцыі, на ім напісана магутнае слова «Воля». Хоць і цяжкі крыж прыйшоу да працоунага народу, але прыход яго вітае гучная песьня гаротнага, змучанага люду.

«Паняслася песьня волі
Між лясоў густых, балот.
І аб лепшай вольнай долі
Стау для рэчкі пець чарот».

|}

Пылае пажар на Беларусі. Вогненая пазалота пакрывае «крыжы, курганы на балоце, заросшыя дзернам магілы». Ідзе крывавая соцыяльная барацьба.

«Бушуюць дзьве страшныя сілы,
Змагаюцца — праца з багацьцем»…
«Зышліся дзьве моцныя раці,
І прауда няпрауду змагае».

|}

Хто выйдзе з пабедаю з барацьбы? За кім будзе поле бойкі. Яшчэ пытаньне ня выяўлена. Усе-ж такі есьць надзея у працоўнага люду, што прауда й праца перамогуць няпрауду й багацьце. Нават забітая вякамі вясковая гарапашніца кабета паціху зюзювае, можа цяпер ей будзе лепш. Затое пан баіцца.

«Нябось, яго ковчыцца песьня.
Ня будзем больш мець дармаеда,
Да працы сам пойдзе, аж трэсьне».

У разгар барацьбы пашлі дрэнныя чуткі з-заходу. Ідуць перагаворы Савецкага ураду з Нямеччынай. Кайзэраўскі ўрад, пасьля некаторай няпэўнасьці, шле свае моцныя войскі на Савецкую Расею. Найраней яны прыдуць на Беларусь. Савецкая армія ня мае сілы ўстрымаць наступ, яна адходзіць. Працоўныя масы Беларусі пакінуты без падтрыманьня. Яны просяць армію ня кідаць іх на бяду, але армія павінна адыйсьці. Разгарэўшаеся вогнішча прытухае. Бедната плача, прадчуваючы цяжкія дні уціску: паны й падпанкі здаволены.

«Пры запаленых будынках
Чуем плач мы беднаты.
Две-ж цяпер шукаць прыпынку?
Ці даваць мо‘ ла-таты.
Пан з падпанкамі рагоча,
Гладзіць тоусты свой жывот
І пад нос сабе бармоча:
— «Идзе Хвядот, але ня тот».

Пан здаволен, але ня зусім. Ідзе з-захаду такі самы пан як і ен, але пан гэты не паляк, а немец. Польскае панства на Беларусі і у той час, як і пазьней, марыла аб вялікай Польшчы «ад мора да мора». Зразумела, што Нямецки Хвядот, здаваляючы соцыяльныя пажаданьні польскага панства на Беларусі, быу усе-ж такі ня «тым» Хвядотам, бо ня меу намерау здавальняць імпэрыялістычных пажаданьняу панскай Польшчы, каторая падпольна ужо пачала сваю работу. Ен ішоу на Бедарусь ня толькі, як пан, але як і нямецкі акупант. Яго арол, намаляваны на штандары, меў такі самы дзюб і кіпці, як і арол, намаляваны на штандары будучай Панскай Польшчы, але ен быў чорны, а ня белы. Імпэрыялістычныя хварбы былі непадобныя.

Што, датычыць да «босай» Беларусі, то усякі арол, — у якую хварбу ен ня быў-бы ахварбован, колькі гадоў ен ня меу-бы, — быу заклятым яе ворагам. Ен ужо шугаў над Беларусьсю, яго магутны пакуль-што клекат раздавауся над палямі й пахілымі крыжамі нашай працоунай Бацькаушчыны.

«Над палямі Белай Русі
Стогне віхор-бура…
— Зноу прышлі дзянькі прымуcу —
Шэпча люд пануры.
Арол чорны уецца у высі,
Крыльлямі махае,
Над пахілымі крыжамі
Песьню напявае…
І змагацца, стау угоры
З бураю мяцежнай,
Рэжа крыльлямі ўзоры
У небе чорнасьнежным»

«А да зямлі даждаліся раю». На Беларусі касуецца усе, здабытае рэвалюцыяй. Расквітаюць зноу манархічныя ідэі. На набажэнствах ужо можна пачуць: «Упакой раба Мікалая… Аляксея на многія лета!» На вуліцах Менску ходзяць Уваскросшыя ахвіцэры з залатымі пагонамі. Зьявіўся на скверы наш стары знаемы, чыноўнік, з какардаю і акулярамі на носе. Хоць ён і з какардаю, але рэвалюцыя моцна убала, яго: «у кішэні няма папірос, мусіць шмат зарабляе». Зьявілася й блудніца, сапутніца перамогі буржуазеі.

«А босыя ходзяць па попелу,
На ўсход пазіраюць з надзеяй:
— Пакуль што, нам яшчэ цепла,
Але мы вам успомнім,
Зладзеі!»

|}

Доуга чакаць ня прышлося. Тая самая бура рэвалюцыі, каторая бушавала у Расеі й Беларусі, перакінулася і у нямецкія працоўныя масы. Яна, выскубла пер‘я чорнаму арлу. Зноу босыя у радасьці, буржуазія у страху. Стройна, дружна, крок у крок ідуць на Беларусь чырвоныя спатыкаюць, іх спатыкаюць босыя з жартамі:

«Туды бег, назад прыехаў,
Бач ты, бальшавік!»

«Босым дарогу!» Усю уладу забралі босыя. «А іх тут мільены!» Поп ідзе ужэ не па вуліцы, а па завулку. Чыноунік, каторы у часы нямецкай акупацыі пачау было ажываць цяперр скідае какарду і парадны сурдут і бурчыць сабе пад нос: „зноў яны тут, праклятыя“. Паны й падпанкі паўцякалі! за граніцу ад „бальшавіцкай заразы“. Ідудь сходы й мітынгі Не чакай мягкік ласкавых слоў ад босых. Бура вынесла іх у гару з тых нізоу, дзе было цёмна, гдзе было брудна: „А босыя на сабраньні пасылаюць к… мацеры“. Ня гледзячы на гэтую грубую форму, мабыць і творчасьць выбіваецца на сьвет. Босыя маюць поўныя, высокія мэты й заданьні. Іх думка варушыцца, дабіваючыся дазнацца, як будзе вось гэга ды тое.

«Пану даволі служыць, —
Вась наша заданьне!
А як-жа? Кім будзем звацца?
Як-жа будзе вось гэта ды тое?
— Давайце ўсе разам змагацца,
Пакуль ня зьнішчым старог!».

Здаровы рэалізм і матарыялізм руйнуюць патрыархальнасьць жыцьця й манархічныя погляды. Бура рэвалюдыі уварвалася у пушчы, у балоты й вазёры старасьвецькай Беларусі. Ужо да русалак і лясуна, спрауляючых ігрышча над лясным возерам, «з тых краёў, дзе сьмерць і баль, руччы крывавыя шле глеба». «Сам князь» на кані усплыў над возерам і кліча сваю дружыну, свой народ да бою з рэвалюцыяй. Але народ цяпер сам княжыць, над сабою, і не патрэбен яму «князь». Закрыўшы твар і вочы шлемам, наш князь паплыў на дно возера. Перажыткі мінулага усе-ж такі шмат каго яшчэ маняць да сябе:

«У вадзе чырвонай шмат хто хоча
Уночы бачыць князя здань».[1]

Зноу чорныя тучы сабраліся на захадзе. Цяпер ідзе на Беларусь той самы Хвядот, которага чакаў польскі пан на Беларусі у час нямецкай акупацыі. Сунецца на усход уваскросшая імпэралістка Польшча. Босыя адступаюць, адступаюць з боем. «Таварышы! Страляем! Ротаю — плі», Сытае мяшчанства пахавалася па падвалах. Да ночы Менск, сталіца Беларусі, ужо кінут чырвонымі. Уваходзіць бела-польская армія.

«Людзей мала на вуліцы.
Ноч прышла: горад — пустка,
Толькі новы крык чуецца:
— «Пшэ-пу-уства!»

Застагналі гарады й вёскі. Прыехаў уцёкшы пан, зноў блішчаць на вуліцы гузікі. Замест старой какарды на шапках «ожэл бялы» Ажылі касьцёлы. Каб дастаць работу, трэба быць каталіком. Нават і «абутым», яны не каталікі — голадна. Аб босых і гаварыць няма чаго. Па вогнішчы імчыцца белы конь польскага улана.

«Расступіся сьвет-дарога
Аднаму!
За айчызну і за бога
Што яму?
Яго сіла, яго права,—
Есьць, бізун,
Скача улева, скача управа
Конь скакун».

Але зноу зьявіліся на полі і на балоце агні; усхадзіуся лес шумлівы; конь чагось палохаецца, Дзяржыся, алы яздок! Як-бы без пары не праваліцца. «Ня гуляць табе тут болей — павярні». Арганізуецца на Беларусі паўстаньне босых. Днём вёскі й гарады дымам спавіты, ноччу неба абліта полымем. Кроў расстрэленых партызанаў росіць траву.

Чуецца гоман прыбліжаючыхся з усходу чырвоных барацьбітоў, Зноў па небасхіле плыве чырвоны крыж рэзалюцыі. Ен стане на высокай гарэ й зародзіць для босых новы «дзень». Вогнішча разгараецца ўсё мацней. Басанож з вінтоўкаю й нажом ідзе у бой, «здабываць» галодным славу: даеш Варшаву?!». Ня новыя гарады патрэбны басаножы, ёй патрэбна зараніць на Захадзе іскру пажару, каторы спаліць стары сьвет. Узгадаваны няволяю й крыўдаю йдуць яны рваць кайданы няволі, ідуць да бліскучых зор і да яснага сонца. Сьвежыя магілы суправаджаюць іх цярністы шлях; чорны сьнег заносіць іх дарогу. Іх часта не разумеюпь нават тыя, за вызваленьне каторых, яны аддаюць сваё жацьцё. Але іх зравумеюць потым, калі на іх магілах зачырванеюць кветкі.

«Прывабіць колер іх чырвоны,
Схіліць калені над пяском
Таго, хто шле цяпер праклёны
І вострыць меч на нас тайком.
— Браты! За намі! Кінь маленьне,
Хто праудай жыць ня дау зарок!
Сьмялей! Нас будуць біць каменьнем:
Мы — нашых, вольных дней прарок!»

А вось і Рыжская згода. «Слабы дзяржыся». Жывое цела эканамічна-этнаграфічнай Беларусі парэзана наполы вострым нажом дынлёматау Польшчы. З вялікім болем у сэрцы пясьняр вызначае: «Хто рэжа, таму не балюча; балюча — каго рэжуць». Зроблена мяжа паміж пролетарыямі й сялянамі Савецкай Беларусі й пролетарыямі й сялянамі Заходняй Беларусі. «А вецер сьвішча, гудзе, сьціхнуць ня хоча». Бура рэвалюцыі злучыць працоуных братоу. Трэба чакаць. «Пачакаю» — кажа пясьняр.

А пакуль-што «босым» трэба працаваць. Ня любяць іх абутыя й перашкаджаюць іх працы. Гэта зусім зразумела. Затое не зразумела песьняру, што не памагаюць працаваць босым тыя рэвалюцыйныя інтэлегэнты, каторыя пайшлі у згодніцкі лягер. Калісь яны сьпявалі гімны гаротным, асьвяшчалі жыцьцё, а цяпер трымаюць у руках каменьні і ахвотна пабілі-б, калі-б маглі, тых правадыроў босага лягеру, каторыя утвараюць новае жыцьцё. Чырвань сонца Волі асьляпіла ім вочы.

«А помніце, як вы кляліся
Братом, сялянам і рабочым.
Што вы ня здрадзіце ніколі?!
Пявун не прапяяў тры краты
Вы адракліся…
Супастаты!».

Гэта — здрайцы працоуных масау. Гэта тыя здрайцы, аб якіх гаварыў яшчэ Алесь Гарун у сваім вершы:

«Хто-ж сказау, а потым здрадзіу,
Хто пайшоу, а потым кінуу,
Хто у душы сумленьне згладзіу,
У кім апошні сорам згінуу, —
Хай дрыжыць! У дзень прысуду,
У страшны дзень я сьведчыць буду»!

Праца, йдзе і бяз здраднікау. Рады барцоу шчыльнеюць, дух крэпне. «З агня у агонь і праз атонь». Пабеда з кожным крокам усё бліжай і бліжай. Трэба толькі быць рашучым у бойцы. „Каго зловім, разарві; хто ня наш, таго даві!“. За барцамі йдуць босыя, убогія й разьдзетыя. Ідуць у новы сьвет, да лепшай будучыны.

«Цёпла там, і там прастор,
Небасхіл там повен зор…
Сонца тчэ жыцьця вузор.
Там спачынеш, бедната.
Тру-ру-ру, Тра-та-та!»

Поэмаю «Босыя на вогнішчы» пясьняр закончыу сваю лірычную творчасьць у прошлым 1921-м годзе. Поэма згрупавала у сваім зьмесьце сутнасьць настрояу песьняра, й зьяуляецца праудзівым вянком творчасьці яго. Магчыма лічыць, што поэма «Босыя на вогнішчы» для выяўленьня сутнасьці вялікай рэвалюцыі на Беларусі зрабіца тое самае, што зрабілі поэмы А. Блока «Двенадцать» і „Скифы“ для выяўленьня сутнасьці агульна-рускай рэвалюцыі. Паміж поэмаю М. Чарота й поэмамі А. Блока ў гэтым напрамку ёсьць нейкая сувязь, каторая павінна мець свае асобныя гісторыка-літаратурныя досьледы.

У. Ігнатоускі.




  1. Аўтар павінен вызначыць, што ен ня зусім перакачаны у правідловавасьці вышэйпаданага тлумачэньня 10-й песьні поэмы „Босыя на вогнішчы“, але пакуль-што другога тлумачэньня даць ня можа.