Аглядзеліся вакола;
„Э! да гэтага-ж мы у Польшчы…
Дзе ў іх добрая стадола?
Хто тут будзе самы большы?“
„Я найбольшы, васпанове!“
Бачаць неякую торбу. —
Едзе верхам на карове
І хвастом гуляе ў корбу…
— „Што ты робіш?“ — бог пытае.
Той адказвае: — „Нічога,
Хай хвастом мне не матае —
Пашукае дзе другога!“
Бог зьдзівіўся: — „Хто-ж ты, пане?
— „Быў калісьці, праўда, панам,
А цяпер сяджу ў рыдване
І начую пад парканам“…
Не паняў ні бог, ні Пётра.
— „Чым жывеш ты? — „Сам ня знаю:
Часам выліжу макотра,
Часам хвігу атрымаю!“
Што за сэнс тут — разьбярэце…
„Скуль-жа ты?“ — „Адтуль, дапыце, Дзе я езьдзіў у карэце,
А цяпер-плыву ў карыце!“
— „Так-бы зразу! знаем добра —
Ты з Усходу? Мусіць пану
Добра там далі пад робра,
Што жывеш каля паркану!“
Пан з каровы… „Што за жарты?
Пазнаю вас па размове!
Я ня йграю з вамі ў карты —
Ў дэфэнзыву, васпанове.
І дурны-ж я! Словы со два —
І пазнаць бы трэ‘ адразу:
Комуністыя абодва —
Ўжо сюды нясуць заразу!
Бо абодва з пят да рыла
Без адзежы і бяз крыжа…
Засьляпіла, злая сіла!
Каб табе на сэрца грыжа!
Лепей позна, чым ніколі…
Ну за мною — товажышэ!
Там на хвост вам усыплюць солі —
Задрыжыце вы, як мышы!“
На дваіх — адзін важаты:
Бог з Пятром далі-бы дзёру…
А куды? З чужое хаты
Цяжка бегчы, як на гору. Трэ‘ ісьці… Бывай, што будзе!
Пан ня кідае карову,
„Бо украднон обцэ людзе“ —
І вядзе з сабой размову…
Естэм поляк! Мам ойчызнэн!
Вежен в бога і папежа!
Вшыстко оддам — хоць стажызнэн,
Але не хцэн сёсьць на ежа!
Ежэм лічэн большевика…
Кто то такі? — Окропеньство!
Кажды з ніх ксендзові пстрыка —
На ніц ставі духовеньство!
А цо тычы сен до панув
Матка боска остробрамска!
Рзнон на пляцы, як баранув…
Яка ж то натура хамска!
У нас вцале так не рачон —
Нех мі сьвядчы вшэхмогонца!
Комунісьці не заплачон —
Мы в ніх палім, як в заёнца!
Пшыклад шукаць недалеко —
Вечоркевіч і Багіньскі:
Не выстыгло ешчэ млеко
Іх забілі не по сьвінску!
Сам Мурашэк, а не інны!
Элеганскі — з рэвольвэра Сьлічне пальнол!.. Ешчэ вінны
Сам позостал — по холера!
То розумем… Пшэд коберцэм —
Ешчэ мам до кобет хцівасьць! —
Готув вітаць з цалым сэрцэм,
Бо ту — право і учцівосьць!
О, муй зашчыт! як-то хлопі
Мне роскажон? Нігды в сьвеце!
Лепей дзеці свых утопен,
Леч зостанэн панэм пшэце!
Естэм поляк! Мам ойчызнэн!
Вежен в бога і папежа!
Вшыстко оддам — хоць стажызнэн,
Але не хцэн сёнсьць на ежа!..“
„Што ён блюзьніць?“ — бог да Пётры…
„Кінь пытацца нават, божа!
Сам ня бачыш? Гэта ж лотры,
Што бяз бога жыць ня можа!
А як быў калісьці ў сіле,
Дык людзей лічыў за быдла
І жыўцом гнаіў ў магіле…
Ўспамінаць і то абрыдла!“
Бачу — хочаце дзівіцца…
„Ці-ж то Пётр тлумач у бога!
Бо старэйшаму вучыцца
Ня выходзіць ў маладога!..“ Так-то так, а не заўсёды:
Бог з зямлёю знаўся мала —
Толькі можа ў дні пагоды,
Як зязюля кукавала!
Ўвесь-жа час сядзеў заняты,
Як ў вастрозе — век ад малу!
І размова ўся: „Ці ўзяты
Дзьверы раю на завалу?“
Праўда, меў ён раз часінай
Кроплю неякай свабоды,
Але — трэцяю часьцінай
Трыццаць тры з паловай годы…
Што-ж ён мог пачуць і ведаць,
Ня зьбіваючы абсацы?
Колькі раз было — як сьнедаць,
Дык найбольш пякельнай працы…
Бо сьвятыя-ж, як дурныя:
Не падзеляцца бяз сваркі!
Той таму зашыек мые
З-за якой няпоўнай чаркі,
А другі часамі й горай:
Возьме Марту ці Марылю
Сурамятнаю аборай
І вядзе у лес за мілю!
Або Ной паб‘ецца з Хамам,
Ці Савул з Авессаломам,
А Абрам стары — з Адамам, —
Дый ня чым-небудзь, а — ломам!
Трэба ўсюды разабрацца:
Бог адзін, хоць іх і трое! Як-жа, браце, разарвацца,
Калі ног на трое — двое!
Пётра-ж толькі каля брамы:
Пасачыць — ці на засове,
Спраўдзіць ключ… і з райскай крамы
Пры ў карчму, хоць на карове!
Ну, а там ужо звычайна
Стрэнеш тога ці другога…
Тут жыцьцё не аднастайна,
Як выходзіць гэта ў бога.
Але што-ж я? Старым чынам
Надта ў бок зайшоў далёка…
Трэ‘ вярнуцца к тром мужчынам,
Бо зусім прапалі з вока!
Ай, забыўся пра карову —
Галаўнейшую прымету!
Ня відаць рудое з рову?
Каб яны ня зналі сьвету!
З-за сьвятых — хоць сам цымбалю-ж! —
Трэба гнацца болей мілі…
І ня возьме іх паралюш
Або той вансач кабылі!
Каля самае Варшавы
Ледзь дагнаў — каб вы прапалі!
Што? Мяне на шклянку кавы
Вы мо‘ больш і ня чакалі? Не, я — тут! за вамі сьледам —
Болей кроку не адстану…
Хай палічаць чужаедам —
Сердаваць на іх ня стану,
Бо тут боўдзілы такія,
Што даўно ужо пара вам
Даць заслужанага кія —
З часам гэта будзе правам!
А цяпер — усьлед за богам…
Бог ідзе… Кульгае Пётра…
Бяз прывычкі… басаногам…
А ў пуці — гадзіны со тры!
У Варшаве мы урэшце…
„Товажышэ! бардзо прошэн!“
І завёў, дзе — хоць зарэжце! —
Адбіраюць ўсё да гроша…
Хто з нас мытніцы ня знае?
Ў Польшчы-ж гэта значыць — утрое:
Хто угледзіць, — абмінае,
Каб ня вышла што благое!
„Гдзе ту глувны постэрунэк?“
Пан пытае у шпіёна:
„Мам ойчызьне падарунэк…
Як сен жые панська жона?
Як годуен сен дзятэчкі?
Хвала Пётру, кеды здрові!“
„Каб цябе ўзялі авечкі,
Эх ты, прыхвасьцень карові!“ Пётра думаў — бог таксама…
„Ненамылены падліза!“
Ўсе — ад Эвы і Адама —
„Скуль прышлі, якая віза?“
Стаў пытаць шпіён спачатку…
Лаяў, бэсьціў — твая воля!
Розным вартам лашчыў матку,
Як канюх той у стадоле…
Бог і Пётра згаварылісь
Ў рот набраць вады і досі:
Глуханемымі зрабілісь…
— „Вы недзьведзе альбо лосе?“
Аж капытам тупнуў Янак…
— „Што маўчыце вы, як дровы?“
Так ён біўся цэлы ранак —
Не дабіўся ані слова!
„Марш, до козы, обормоты!“
Пан — дамоў, усчуўшы пыху —
Толькі пальцы цераз боты
Пазіралі сумна крыху…
І хоць ў панавай галоўцы
Ганаровасьць аж дрыжала —
Ўсё-ж карова на вяроўцы
Пану мала пасавала!..
Кепска, браце, у астрозе:
Мала грэе хлеб, як гліна,
Лепш з сякерай на марозг
Ці са збожжам каля млына… Цемната… Сьмярдзіць параша…
Вартаўнічы ходзіць воўкам…
Лазяць вошы — воля ваша!
Ўровень божым тым кароўкам!
Вось брыда… Карпай макотрам —
Праз гадзіну зноў па вушы…
Вось якія богу з Пётрам
Паднясьлі паны ігрушы!
Гэта быў яшчэ пачатак —
Далей будзе і ня гэтак:
Як пакутуеш астатак —
Адрачэшся родных дзетак!
Добра толькі, што у бога
Сын вялікі і, як вока, —
Не загіне… Для старога
Невялікая марока!
Ў Пётры ж мо‘ і былі дзеці,
Але зрэшта — хто іх знае,
Калі сам ён — паглядзеце
Пра дзяцей не ўспамінае…
„Ты ізноў з дарогі зьбіўся?“
Зараз — мы не на марозе…
Значыць так: застанавіўся
Я з багамі у астрозе…
Вось мы тут і пераспалі.
Кепска… цьвёрда… нудна штосьці…
Але неяксьці усталі,
Хоць і згрызла нас да косьці!
Бог і богу не маліўся —
Холад ўзяў яго за плечы… Каб ты громам запаліўся —
Ня прытулішся да печы!
Каб хоць боты і падковы…
Сабакарня, а ня хата!
З Белавескай пушчы дровы
Мусіць грэюць небагата?..
Так ці гэтак — мыцца трэба,
Хоць з памыйніцы… На ежу
Па шматку далі нам хлеба…
Дай цяпер — насьмерць зарэжу!
Ня з мукі і не з мякіны —
Трэба выбачыць панові!
Гліна, гразь і пілавіны,
А ў дадатак — кал карові!
Ў Пётры з гэтакай прыправы
Стаў кіньдзюк, як тая торба,
Бо ніякай болей справы —
Хоць з гнілой картоплі б сёрба!
Трэ‘ цярпець… Ня крыкнеш: тата!
Не пачуе жальбу маці…
Ой, праклятая ты крата
У заклятай гэтай хаце!..
Дзень… другі… Вядуць на допыт…
Сьледчы зразу па камандзе:
(Мае! мусіць, даўні вопыт,
Бо служыў у царскай бандзе): „Стой на месте! В струнку руки!
Чин мой — ваше благородье!
Для какой сюда вы штуки
Шли, жидовское отродье?
Цитадель взорвать хотели?
Что? Неправда? Говорите!
Не пришлось у самой цели
И обидно? Не взыщите!
Бросьте мне играть в молчанку,
А не то — сейчас прикажем
Вынуть лейденскую банку —
Сразу ваш язык развяжем!“
Як сьцяна, маўчаць абое,
Сьледчы лезе проста з скуры:
„Ну, довольно! Что такое?
Не люблю я этой дури!
Гэй, жалнежэ, до помоцы!
В пшэдпокою стоі лава.
Але не! почэкам ноцы —
В ноцы латвей така справа!“
Павялі ізноў за краты…
Ой, як гэта няцікава!
Успамінак царскай хаты
У мяне жыве яскрава:
Сам сядзеў у ёй калісьці
Болей году з добрым гакам…
Але трэба далей брысьці
Ўсьлед за богам-небаракам… Бог сядзіць і ў вус ня дуе…
Пётра-ж ходзіць, як пад хмарай…
І стары над ім жартуе:
— „Што ты — здрэйфіў перад карай?
Бачу — хочаш адрачыся —
Не забыў былога шляху?
Ой, глядзі мая Ядвіся,
Не зрабі чаго ад страху!
Досыць нам тут і „параскі“ —
Нос і так направа гнецца…
Не заслужыш гэтым ласкі —
Кожны толькі засьмяецца!
Раз адрокся — тры і будзе!
Трэба мець хоць трохі меру,
А ня божкаць толькі ў грудзі
І маніць, як ксёндз, пра веру…
Дык глядзі-ж, каб не прасіўся
Я табе, як брату раджу…“
Пётра ўстаў і пабажыўся:
„Далібог, цяпер ня здраджу!“
Ці за грошы, ці бяз кошту,
Але бачу — зноў зьдзіўленьне…
Ў чым-жа дзела? А! навошта
Богу гэта прадстаўленьне?
Мусіць коратка вас стрыглі,
Калі вам яшчэ маніцца,
Што бог мог бяз фіглі-міглі
Зразу попрасту адкрыцца… Так і так, як у завеце:
„Я — ваш бог, а вы — авечкі!“
Мо‘ паверылі б скажэце —
Ой вы, людзі-чалавечкі!
Кожны з вас-бы не паверыў
І сказаў-бы: „Вось шалёны,
Недзе кіем землю мерыў,
А сюды прынёс законы!
Гэта, браце, ня ў пустыні —
Нажыліся пад вуздечкай!
Дзе пасьлі з табой мы сьвіньні,
Што ты лаешся авечкай?
Ўзяў яшчэ сабе і пару —
Валацуга адурэлы…
Здаўся нам ты на пачвару —
Выбірайся, покі цэлы!
А ня то — дубовай шлягай
Ўсю патыліцу расквашу —
Будзе менш адным брадзягай,
Што убіўся ў хату нашу!
Ці-ж няпраўда? Не сказалі-б?
Ой, баюся: — без размовы
Вы-б яму адразу далі,
Каб мы так былі здаровы!
Не сказалі б вы і самі:
„Літасьцівы, добры, шчэдры!“
І ніколі між багамі
Не паставілі-б ў катэдры…
Гэтак сама-б сеў за краты,
Бяз рукаў далі-б кашулю І глядзеў-бы з жоўтай хаты
На свабоду, як на дулю!
Але, праўда, у старога
Не адзін быў страх і толькі…
Што вы думаеце — ў бога
Дык і гонару ністолькі?!
Цэлы век каб мець прытулак
На сьцяне у кожнай хаце,
Чуць у рот ня клалі булак,
У такой трымалі шаце,
А прышоў — дык не пазналі!
Брыдка стала-б мне самому…
Вось чаму яны маўчалі
І ня скарджылісь нікому…
Я цяпер не вінавайца
За адпраўлены малебен,
Бо пабег у бок па зайца,
Што і вам самым патрэбен…
Значыць, бог Пятру гаворыць:
„Ты адно глядзі — ня кракай!
Трасцу — сьледчы ня уморыць,
Згіне сам яшчэ сабакай!“
Тут пашлі ўжо шэпты ў вуха…
Пра людзей быў толк, ці рэчы —
Не паняў, бо чую глуха
З тэй, пары, як сплю на печы…
Але што? пакуль ня ўбеглі —
Будзем ведаць рэчы тыя…
Бог з Пятром умітусь леглі
І заснулі! як сьвятыя…
Праз гадзіны тры паціху
Падышоў жандар пад дзьверы,
Цыркнуў ключ у дзірцы крыху
І — пашлі пісаць паперы!
„Уставайце! сьледчы кліча —
Ў моўчкі йграць ён не дазволіць!
Хутка губы расказлыча,
І пагрэе, і паголіць!“
Вось і ён… Узяўся ў бокі,
Як жарэбчык той, падбрыкнуў,
Шкельцы два уставіў ў вокі
І вужакай зразу сыкнуў;
„А! Молодчики! поспали?
С аппетитом пили-ели?
Разговорчивее стали?
Иль еще не поумнели?
Все не хочется? Молчите?
Надоели вам глаголы!
Ничего! Заговорите!
Собеседник я веселый!..“
Раптам дзьверы зарыпелі —
Уляцеў якійсьці новы
І для бога зазьвінелі
Зноў няведамыя словы:
„Як сен маш, колега дрогі?
Цо ту робіш з тон голотон? Вэзь адразу іх за ногі
І об сьцянен такон цнотон!
Але зрэшта — хвіля часу:
Кеды не маш пільнай працы —
Поведзь! кто-то? сконт? не з лясу?
Я цен, слухам, пан Ігнацы!“
— „Овшэм! Овшэм! Тэ нечысьці
В тальмудтоже сен учылі,
Потым сталі комунісьці
І до Польскі юш рачылі,
А бы вшчонсьць і ту гармідэр…
Як то муві сен помалу
Под‘ёньць галас: „нідэр-міт дэр!“ —
Прэч з уціскем капіталу!
І ні слувка пшэ свэ рэйсы!
Отож хцэн, коханы Ежы,
Пукі цо обэрзноньць пэйсы
І подэгжэць, як належы!“
„Сконт у цябе тэ дробносткі,
Жэ пшэд тобон большевіцы?
Жэ жыдовске маён косткі
І жэ мільчон з таемніцы?“
— „Естэм пшэцеж сын косьцёла!
А кто сьвенты косьцёл слуха,
Не погардза свэго чола —
Тэн ма дар сьвентэго духа!
Я не робен ту наганы,
Не вымысьлям нігды з гловы…
Ото вшыстко, муй коханы…
Роспочынам чын службовы!“.
„Тэк-с! Сейчас мы вас побреем —
Извините, что без мыла!
И машинкой подогреем,
Чтобы кровь у вас не стыла:
Простудиться здесь недолго,
Да в такой еще одежде!
Ах, забыл спросить-что? Волга
Широка, как была прежде,
При царе, при Николае,
Или стала мелей, уже?
Ну, а как там на Алтае?
Говорите! Ну-же! Ну же!“
На загад няма адказу —
Як гарох у тую сьцену!
Сьледчы змоўк і пырснуў зразу,
Як з піўной бутэлькі пену…
Клікнуў — варта ў пагатове
За дзьвярмі ужо стаяла,
Каб пры першым толькі слове…
Бо й сама таго чакала…
„Як-жа можна? Вось жыдзюгі!
Для такое, брат, халеры
Электрычнай трэба пугі —
Заравуць, як тыя зьверы!
Калі ў корчы возьме лыткі
І затузае вантробы, —
Ўсё раскажуць, аж да ніткі…
Утрываць ня мог ніхто-бы!“
Пачалі з барод і пэйсаў…
Дзьве гадзіны пілавалі
І сьляпы-бы так ня згрэйсаў,
Як яны разьмалявалі!
Бо кінжал служыў для працы
І тупы, як брытва ззаду
У якое-небудзь цацы,
Што ня знае ў точцы ладу!
Відна пана па халявах!
Так і тут — відаць навука:
Далікатнасьці у справах
Больш часамі і у крука!
Што казаць? Спытай дзіця ты!
І малым ад іх прышлося,
Бо, як тыгра, пан зацяты —
Дзе яно і завялося?
Вушы вянуць ад іх пыхі,
Бздыраць горш, як тая ведзьма
Проці бабы Карсачыхі…
Але будзе далей едзьма!
Кроў цякла у бога з твару —
Ён ні разу не заенчыў,
Нават Пётра вынес кару
І таксама ня укленчыў!
Мусіць сілу ўзяў авечкі!
Малайчына, калі гэтак…
Каб кабеты — дык бяз спрэчкі
Трэ‘-б абоім пекных кветак!
Ўсьлед ідзе другая спроба:
Электрычны ток пусьцілі
Ў ногі, ў рукі, каля лоба
І туды, дзе не галілі…
Страхата глядзець і толькі!
Гэта добрая прыемнасьць;
Калі пойдуць у целе колькі —
Ўся навыварат таемнасьць!
Што і бачыў і ня бачыў,
І ня сьніў ніколі зроду,
Заплявузгаеш наўдачу
Да апошняй кроплі ёду!
Бог круціўся, як вужака:
Папрабуйце хвост прыціснуць!
Але ў мове — ані знаку!
Не пазволіў стары піснуць.
Пётра віўся кілбасою,
І ў душы хоць бога славіў
Па патыліцы касою, —
Але рота не разявіў!
Дзьве гадзіны… тры… чатыры…
Небаракі ў корчах ўюцца,
Ў галаве мазгі, як гіры —
А на слова не даюцца!
Сьледчы тупае, як ступа!
Зьзеляней, струпеў ад злосьці,
Аж на ім трашчыць шкарлупа,
У вачох цямнее з млосьці… Не дабіўся ані гуку!
Толькі лупаюць вачыма
І складаюць у дулю руку,
Як дзяўчына для айчыма!
Вось праява — не адперці!
„Зьверы з чортавай мярлогі!
Нават болей — самі чэрці!..“
(А ніхто-ж ня скажа — богі!)
„Одпровадзіць іх за граты —
Заврацане пружнэ гловы!
Для ніх едно — тылько каты!
Ютра зрана в сонд палёвы!
Росказ круткі і правдзівы…
Негодзяи! до свиданья!
Будьте живы и счастливы —
Завтра… там… в земле…“ Нізваньня,
Ні мур-мур на гэту мову —
Наша пара, як аглохла!
Нават Пётра веран слову —
Мусіць ў лесе ўсё падохла!
Зноў туды, дзе мары… нары…
Дзе за ўсімі сочаць Юды…
Я свае ня кіну пары —
Непадзельна тройца ўсюды!
Але што-ж гэта такое?
Разувае Пётр калёшы, Бог раней таксама тое —
Вось чаму быў прэнт харошы!
Вось аб чым яны шапталі
Перад допытам у ночы!
Як-жа гэта мы праспалі?
Ці у нас у бельмах вочы?
Хай сабе! Хвалю за розум.
Бог паверыў у навуку,
А ня тым дурным пагрозам,
Што папы нам сунуць ў руку!
„Скуль сьвятым калёшы ўпалі?“
Запыталі вы, здаецца, —
Не анёлы іх прымчалі…
Э! даўно ужо вядзецца —
Ты — засьнеш, другі вартуе
І украдзе з падпаветкі,
Або проста пажартуе…
Ці-ж вы самі, хлопцы, дзеткі?
Ў дэфэнзыве вязьняў многа —
Як зайцоў тых на парошах!
Болей, праўда, басанога, —
Але меней і ў калёшах!
Зьбілі толькі з панталыку:
Страціў нітку ад клубочка —
Пачынай ізноў музыку
З тога самага куточка…
Бог аж трэскаўся ад сьмеху…
„Ці ты, Пётра, трохі бачыў, Як я дрыгаў на пацеху
І дапытчыкаў калпачыў?!
Капшукі! Каб ім і ў ночы,
І ў дзень — нічуць ня шкода —
Не сьвяцілі болей вочы
І ў зямлі была свабода!“
У Пятра паджылкі трэсла
І ужо калола ў лобе:
„Памагло ім гэта крэсла,
Як той кашаль у хваробе!“
Ха-ха-ха! Ён аж качаўся.
І — каб я ня даў папругі,
Дык жывот-бы разарваўся
На шматы з такой натугі.
— „Ну даволі, Пётра, лаяць“,
Бог сказаў і стаў на вуха
Нешта ціха Пётру баяць —
Чую-ж я, вядома, глуха…
Пашаптаўшы не сядзелі:
Заўтра — кату ў рукавіцы!
І са смакам захрапелі,
Як прадаўшы воз пшаніцы…
Суд назначан быў ў адрыне.
Спалі ўсе яшчэ ў Варшаве:
Абібокі — на пярыне,
А працоўны люд — на лаве…
Нас да золака збудзілі —
Эх! яшчэ-б… Але нічога: Пераходка каля мілі
І чакае сьмерць на бога…
Пан дурны, а хітрасьць мае:
Хоць на погляд — салапяка,
Але сьлед свой замятае
Так, як шкодная сабака…
Пераводзіць у сталіцы
Голых вуліцамі брыдка:
Трэба даць хоць нагавіцы
І якую-небудзь сьвітку…
Для Эўропы — знае ўсякі —
Надыходзяць доўгу раты;
Бо самым ім выгляд…
Лепш за ўсё, як кажуць, шаты! —
Каб няпраўда — дык усюды
І ў Парыжы, і у Рыме
Не хваліліся-б, паскуды,
Дваццацьпятнымі сваімі!
Крок назад… Далі убраньне,
Хоць з яго ня надта ладу:
Ўсё абдрыпана дазваньня —
Дзіркі сьпераду і ззаду…
Праўда — іншага ня мелі:
На чужой нялёгка ласцы —
Ад нядзелі да нядзелі
У самых няма ні трасцы…
У даўгох сядзяць па вушы,
Больш ніхто на нюх табакі:
Ўсё на цацкі і кунтушы
Аддаюць бяз сэнсу — флякі! Мала з мора і да мора —
Дай усё да акіяну!
Эх, браточкі! Колькі гора
Людзі церпяць цераз пана!..
І паджгалі мы ў адрыну…
Часам зьлева, часам справа
Варта штурхала у сьпіну —
Дысцыпліне іхнай слава!
Стоп… прыехалі… Варота
Зразу насьцеж, як чакалі…
І праз пяць хвілін — басота!
Ужо прыгавар чыталі…
Ня спытаўшыся нічога —
Хто ты? што ты? і чаго ты? —
Ні у Пётры, ні у бога —
Раз… два… тры… гатовы боты!
Вось абулі, дык абулі!
Ў момант сшылі марынарку:
Ні маргнулі, ні зірнулі —
Ўжо пятля ў цябе на карку!
Мовіць нечага — карона…
Але слухайце вушамі,
Бо судзьдзя сярод амбона
Нешта мыкае губамі!
„Час юш скончыць тэн амбарас…
В імен ойца і сьвентэго! Прошэн встаць: оглошэн зараз
Вырок сонду полёвэго…
Цо? я сына опусьцілем?
Ніц не значы — бэз галасу!
Справэн велькон выточылэм —
На маленство не мам часу!
Пане ест ту? Нех выходзон,
Бо нектурэ хвіле справы
На жэлондэк ім пошкодзон —
На то вшэльке мам абавы!
Вшыстцы вышлі? Роспачынам:
Леч, кохані мэ панове,
Цо глувнейшэ — то омінам,
Бо фіёлка не мам в глове…
Ото, самі вы відзіце,
Жэ я естэм стражэм права…
У нас вшыстко шло обфіце,
Так, як в паньскім дому — кава!
Лотрытэ, цо ту соньдзімы —
Комунісьці, большэвіцы,
Не кобеты, бо відзімы
На них сподне бэз сподніцы!
Вярон жыдзі, як і тшэба:
Наруд тэн вы добжэ знаце!
Правда — часэм кавал хлеба
Самі у ніх вы шарпаце…
Естэм чловек я отварты —
Досконале веце самі:
Ротшыльд… другі… тшэці… чварты
Тэж мянуён сен жыдамі! Еднак відзэн гмах ружніцы —
Мувёнц крутко, а не веле:
Ту — врагове большэвіцы,
Там — гельдзяжэ збавіцеле!
Мендзы намі… Не… не варто…
Бо не згадноньць, цо кто вружы
І цо мысьлі над тон картон!
Лепей вруцэн до подружы…
Сконт дасталі? — невядомо…
Леч то не гра жаднэй ролі:
Нехай з неба, а нікому
Пшэз то сэрцэ не заболі…
Сьледчы — чловек гоноровы:
Справэн точыл, як належы,
Бо з подэшвы аж до гловы.
В едынэго бога вежы…
Сьвядчы он — нех кажды слуха!
Жэ зараза та холерна —
В імен ойца, сына, духа!
Ест члонкове Комінтэрну…
Зьвёнзэк тэн ма своім цэлем
Згнэнбіць вшысткіх нас, панове!
Ото кшыж пшэд збавіцелем —
Тылько о тым у ніх в глове.
Цо то значы? Мяновіце —
Розрабоваць нас до коньца,
Карміць тылько нас в корыце
позбавіць навет слоньца!
Пенкны замяр — сьлічнэ сьродкі!
Не впадаёнц заглэнбоко — Зьнішчыць вшыстко аж до ёткі,
Цо ні впадне тобе в око!
Ото-ж з мілым тым замярэм —
Тэ — бэзбродэ юш бродачэ
Хцелі пусьціць нас пожарэм…
Зрозумейце, цо то значы!
Але не! — оброны — можэ!
Хвала тобе, мондры пане!
Нех ці пан буг допоможэ
В гною, млеку і сьметане!
Гжэхем лічэн пшэд папежэм —
Крове тэж не зглосіць хвалы:
Нех ці слома бэньдзе пежэм
І пастэжэм — бык зухвалы!
На тым конец… Позостае
Звруціць до вас, большэвіцы:
Хцелі высьце в нашым краю
Зробіць для нас шыбеніцэ,
Але тэго вам не дожыць!
Ото мэ остатне слова:
Ютро в ноцы ім наложыць
Колнеж пана Муравьёва!
Кленчце, людзэ! О, псяюха!
Сам я кладнэн кшыж на рамен —
В імен ойца, сына, духа
У… папежа! Тэраз-амэн!“
Бог — ні слова! Пётр — ні гуку!
Што казаць яму — дурному? За усю тваю навуку —
Скула матцы і самому!
Падпісаць аб‘яву трэба…
Бог грымзоліць паўгадзіны:
„Цар зямлі, вады і неба,
Бог ўсясьветны і адзіны“.
Ніжай бога піша Пётра
Так, як пальцам на рагожы:
І гадзіны пэўна со тры:
„Пётр — апостал, служка божы“…
Ўсе, як ёсьць, хто быў ў вадрыне,
Падышлі і прачыталі,
Пастаялі, як у млыне,
І нічога не сказалі…
„Бог, дык бог! Туды дарога!
Комуністы — не патрэбен!
Каб ня мець такога бога,
Ўсё аддаў бы на малебен!“
Хоць ты пану ў бруха дышла —
Ня уступіць ані кропкі!
Па-маему праўда вышла —
Эх вы, хлопцы-недатопкі!
Павыводзілі з адрыны…
Бачу — збоку пан карові
Сярод панскае скаціны
Ажно душыцца ў размове…
„Як-то было? вы пытаце…
Овшэм — повем в кільку словах… Ото-ж так, коханы браце,
З того часу, як на кровах
Мы вкрочылі до Варшавы,
Ту і жыён з жонон, з дзецьмі…
І цо мялэм, юш не мецьмі —
То вам мувэн бэз обавы!
Стайня… коне… і карэты…
Парк… альтанкі… і півніцы…
Слугі… лёкай… і кобеты
Вшэлькей вагі бяз ружніцы…
Ешчэ тэраз до ніх здольны…
І хоць юш потроху рыпен —
Часэм бывам і свовольны,
Бо о тыле прох не сыпен!
Тэраз мам я: еднон жонэн,
Подобенство якейсь крувкі —
І — не патшонц в вашон стронэн —
Для тэй крувкі — пулвярувкі!
Вшыстко, цо мі позостало…
Навэт буты кашы прошон!
От цо было і цо стало: —
Хлопі мое сяно кошон!
Впрост, выглёндам на словіка,
Цо за гурон нудно седзі
І найвенцей то полыка,
Цо не мувён на споведзі!
За то естэм тутай вольны!
Не паробэк у паробка!
На выборах правоздольны!
І хоць часэм… Але кропка! Нех ім пан буг за то рачы…
Ото-ж, маёнц слабэ здрове,
З тэй пакуты і роспачы
Я ехалэм венц на крове
І огонкем сен‘ бавілэм…
(Інных забав — не узнае!)
Внэт увагэн свон звруцілэм,
Жэ два голых цось блонкаён…
Я адразу зрозумялэм,
Цо за тацы то особы!
Дочынене з німі мялэм
В гардле стоён до хоробы!
„Рэнцэ з кешэнь враз до гуры!“
Я — посядам чын вуйсковы!
Оні бегноньць з цалэй скуры.
Але гдзе ту пшэців кровы?
Пшэз тшы крокі полапалэм…
Здравем — не дам сен нікому!
Кровэн з тылу пшывёнзалэм
За свуй пасэк — (зостал в дому)…
Былі то ганебнэ хвіле:
Едэн зьлева, другі справа —
І провадзіць іх тшы міле —
Гдзе Раково, гдзе Варшава?!“
„Чуеш, Пётра?“ Пётра: „чую!“
Бог падумаў: „як і стане?
Каб табе кілу такую —
Колькі ты налгаў тут, пане!“
Раптам хлопчык невялічкі,
Што стаяў і слухаў збоку,
Падзіцячы — ня з прывычкі —
Запытаўся тут сароку:
„Я не умем в очу чытаць
То не в моцы для малэго
Ото-ж хцял бым пана спытаць:
Сконт кішэне у голэго?
Мое друге запытане,
Яке ма мэншчызна здрове
І чы длуго ходзіць встане,
Кеды езьдзі юш на крове?
Тшэце — в ксёнжцэ я чыталэм:
Пэвне байка бэз розуму!
Нідзе навэт не пыталэм
Нібы ест зьвежэньце — Пума,
Ў ктурэй глова од огона
Чтэрэ локце… Огон за то
Ма одлеглосьць цось шалёна
От тэй гловы — дэ квадрато!
Чы то байка тэж у пана,
Жэ Варшава од Ракова
На тшы міле одэрвана?
Бо слышалэм іннон мовэн,
Жэ Раково од Варшавы
Міль дзесёнткі одэрваня!
Боньдзь жэ, пане, так ласкавы
Мі выясьніць тэ пытаня…“ Счырванеў пан, як сабака,
Калі злупяць з яго скуру…
— „Чы відзелісьце лайдака
З под цемнэго тэго муру?
Зэ старшемі до розмовы
Не втронцайсен ты, галгане!
Бо як вэзьмэн кій хвуевы,
То отшымаш на сьнедане!
Естэсь-мувен ці, босота,
Ешчэ глупі, як тэн тшэвік!
Божэ! відаць, жэ та цнота
Ютро бэньдзе юш-большэвік…
Зрэшта — ктура то годзіна?
Злоты мялэм… і дывізкэн…
В дому чэка мен родзіна —
Дрога також не есть блізкон —
Пшэто жэгнам вас, панове!
Мялэм брычкен… До відзэня!
Ой, аж цемно стало в глове
Од такего утрапеня!..“
Покуль мы тут гаварылі,
Бог і Пётра ўжо заснулі…
Дзе? На нарах, дзе і былі —
Не ў палацы ж іх запхнулі…
А ці сьнілі што, — ня знаю:
Сны зусім нічым ня меру,
Толькі тое паважаю,
Што ў навуцы мае веру Ноч плыве у цёмных хмарах…
Сьпіць Варшава… Дрэмле Прага…
Прытуліўшыся на нарах,
Стогнуць вязьні… Паліць смага.
Таракан зваліўся з печы…
Лямпа дрыгнула ў паветры…
Людзі сьціхлі… Сьціхлі й рэчы…
Цішыня, як таму нетры!
Толькі часам як-бы грукне
Вартаўнік сваёй прыдачай,
Ці абсац з падковай стукне —
Нават вецер не заплача…
Павярнуўся Пётр і бога
Штурхануў у бок нагою…
Мармытнуў… І больш нічога
За вастрожнаю сьцяною…
Ой, магіла ты, магіла!
Каты… краты… і засовы…
Колькі ты людзей згубіла
З году першага будовы!
За гадзінай б‘юць гадзіны…
Ўжо дванаццаць… Час для працы…
Нешта-ж ціха! Шаблон:Абылка радзіны
Ў ката лютага ў палацы?
Але-не! грымяць запоры,
Селядцы брашчаць ў падлогу…
„Пётра, устань! Трымай уторы!
Хутка пойдзем у дарогу“. — „Бог і Пётр! прошу на сцену.
Я пришел к вам не з задором:
Об‘являю вам замену —
Что? довольны приговором?“
— „Каб табе ў грудзёх зарвала!“
Бог падумаў пра сабаку.
„Воля вольная прапала!“
А падзякі — ані знаку…
„Ах! Не нравится? Бароны!
За тюремную б ограду,
На свободу вновь, шпионы,
В благодарность и награду?
Ха-ха-ха! Коротки руки!
Мы еще не очумели,
Чтоб творить такие штуки…
Но довольно! Ближе к цели!
Вам замена, коммунары:
Не хотите — ваша воля —
Вместо вынесенной кары…
Расстреляем среди поля!
Ха-ха-ха! Не ожидали?
Что? Утешил? Легче? Рады?
Все и всех перемолчали,
Коминтерновские гады?“
Адлягло ў душы у бога…
Ой, хутчэй адсюль за краты.
Ў поле чыстае з астрогу,
З замурованае хаты!
Лепей кулі і прыдачы —
Што у полі ні было-бы! А табе за сьмех сабачы
Хай палопаюць вантробы!
Гэй, шырокае ты поле!
Грушы дзічкі палявыя!
Луг зялёны і раздольле!
Кветкі-траўкі лугавыя!
Ой вы, цёмныя дубравы,
Палявая абгарода,
Лес шумлівы і кудравы —
Ўспомніць — сэрцу асалода!
Звонкі рокат салавейкі
Сьцішыць сумную трывогу…
Эх! няма мае жалейкі —
Засьпяваў-бы сам ў падмогу!..
На паляне, ў лесе цёмным,
Ці ня воўчыя то вочы
Сьвецяць сьветам патаемным
Сярод цішы апаўночы?
Ці ня зьверы на хаўтурах
Смачна ляскаюць зубамі,
Натапырыўшы на скурах
Шэрсьць касматую штыхамі?
Не! здаецца — гэта людзі:
Шэпт зладзейскі — не зьвярыны…
І нацэлены у грудзі
Там камусьці карабіны! Ці ня Пётры? Ці ня богу?
Ня іначай… Ў дзьве хвіліны
Скончыць вечную дарогу
„Ўсемагутны і адзіны“…
Але гляньце ў гэты бераг:
Што за трасца? Вось пачвары —
Рабін, ксёндз і поп у шэраг
Сталі ўпобачы ахвяры…
Ой ты, тройца прасьвятая!
Кожны дзержыць дзесянцёры
І па-своему жадае
Выкладаць свае „гіморы“.
„Панбуг не ваш ест, пархатэ!“
„І ня твой, паршывы плеху!“
„Вэк, ір шкоцым! Унээр татэ!“
Тут было ўжо не да сьмеху…
Поп і рабін за бароды…
З песьні слоў — не выкідайце!
Ксёндз аголены заўсёды —
Дык яго за што? — згадайце…
Паднялі такую сварку,
Што каб трохі было бліжай —
Я наклаў бы ім па карку…
Але вось што было ніжай:
Бог цярпеў, маўчаў і слухаў…
Посьле зразу калі цыкне
На разьюшаных псяюхаў,
Дый на цэлы лес як крыкне: „Для якое новай згубы
Вы прышлі з-пад цёмнай зоркі?
Вон адгэтуль, душагубы —
Ўсякай нечысьці падпоркі!
Дзе той бог? Няма такога!
Бо, каб быў, дык вас, злачынцы
Ён судзіў-бы болей строга
Вас — ня нас у тэй адрынцы!
Досыць вашага разбою!
Вас прыгнала мусіць, чэрці,
Каб ня даць у супакою
Чалавеку і памерці!..
Зьніклі мары ў чорнай хмары…
Машуць скрыдламі вароны…
Час апошні страшнай кары —
Ў стрэльбах ляснулі патроны…
„Зараз конец члонком банды
Комінтэрну… комунізму…
Прошэн слухаць мэй команды
І по тщэцім — стшал в грудзінэн!
Раз… два… тшы… Фініта… Амэн!
Набуй відаць был шчэнсьлівы…
Карабіны враз на рамен!
Еднак справдзіць — чы не жыві?“
— „Як належы, разстшэлянэ!
Юш не встанон з тэго лона:
Персі чарнэ, крвён залянэ
І, як сіто, зьдзюравёнэ!“ — „Досканале, мое браця!
Чын спэлнілісьце вы скромне:
Пан буг за то вам заплаці
І ойчызна не запомні!“
„Ешчэ хцял бым спытаць власне,
Як жэ з дулем?“ — „Ані хвількі —
Нех іх пёрун ясны тшасьне!
Падло тэ пагжэбён вількі“…
|