Ўсякі знае, што на небе,
Калі толькі поп ня хлусіць
Па якой-нібудзь патрэбе —
Бог сядзець павінен, мусіць…
Гэтак сама — ня іначай —
Там і Пётра адраканец…
Часам плача, часам скача,
Або зьнізвае ружанец…
Неяк вечарам, па працы
Бог зайшоў на пару піва
у Абрамавы палацы —
Ў гэтым я ня бачу дзіва:
Хто з папоў сюды ня глазіць?
А яны і бог — дзьве кроплі… І
Ўсьлед за богам Пётра улазіць,
Як Піліп з тае каноплі…
Слова за слава - размова…
І Абрам тры грошы ззаду: Перш пра соль, пасьля пра дровы,
А ў канцы — зусім бяз ладу…
Як другі, — а я дзівіцца
Ня прывык яшчэ ніколі…
Што за дзіва, што муціцца
Ў галаве ад дроў і солі?
Праўда, дроў яны ня елі,
Піва — трошачкі салілі…
Але — бачыце — запелі,
Як дзьве бочкі працадзілі!
У карчме стаяў гармідар:
Напавер Абрам — ні пляшкі…
„Я-ж твой бог!“ — „Няхай хоць Сідар!“ —
Піва я бяру ня з ражкі!
Мне ня вераць вось настолькі!
Ў піваварні вылаж грошы —
Ўсё палічаць, што і колькі…
Вось які твой рай харошы!“
— „А, ты гэтак?“ — бог за грудзі,
Як схапіў з Пятром Абрама,
Дык забіў-бы, каб ня людзі
І ня куксы тога Хама,
Бо і ён таксама лакаў…
Там на небе, ўсе п‘янюгі,
Ашуканцы, як той Якаў,
І, як той Давід, латругі!
Хам як выскачыў з мярлогі
Плескануў тры разы ў ладкі —
Бог з Пятром пад пахі ногі
І ўцякаць ва ўсе лапаткі…
Але дзе ты гэта бачыў?
Пераняў іх Хам ў хвіліну
І абоім налабачыў,
Колькі ўлезе ў нос і сьпіну!
Хоць і варт было, а шкода —
Біць старога пад мікіткі,
Я ня знаю, што за мода?
Па-маему, спосаб брыдкі!
Ўзяў-бы гэтак, як малога:
Разлажыў — у гору плечы —
І наляскаў, хоць і многа,
Але што-ж? — па-чалавечы!
Далей слова к слову ніжам —
Памагаць ня ў нашай ласцы…
Бог стаяў, як чорт пад крыжам,
Пётра дрыгаўся ад трасцы…
Хам бязьлітасны ні вокам…
„Кінь лакуту — больш ня трэба!“
Не! вядзе іх крок за крокам
Праз варота на край неба…
Ен паставіў іх сьпіною
Да сябе… А сам у пору Як загрэе ў зад нагою,
Дык чатыры пяты ўгору.
І ў паветры загулялі…
Няцікавая мінута,
Бо з сабой яны ня ўзялі
Ў Галяша хоць парашута!
Так ляцелі можа з добу,
А на землю — зразу ногі,
Як каты… А што — хваробу?
Ня былі-б на тое богі!
|