Благаслаўлен сын…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Наперад, змагарна наперад!.. Благаслаўлен сын…
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1922 год
Крыніца: Часопіс «Беларускі Сьцяг», № 2-3, чэрвень-ліпень 1922 г., б. 29

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





* * *



Благаслаўлен сын,
які за Маці чэсьць
гатоў да бітвы стаць небарна:
свабоды дзень для ўсіх
сваей крывей
купіць ахвярна.

Благаслаўлен муж, каторы мсціць
зьневагу праў грамадзкіх
і сьлёзы ўдоў.

Благаслаўлен будзь, каторы
Адплату кроўю дасьць за кроў
І ворага прымусіць
Імя Беларусі…
Чціць…

Хай прыйдзе ён, як Бог,
Адзет у помсты тучу:
Пад громаў гук, маланак блеск,
Пад славы песьнь пявучу!


Власт.