Перайсці да зместу

Беларусі ордэнаноснай (1937)/Мароз

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Удосветак Мароз
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мароз (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРОЗ

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
І ночкай і днём. безупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-снег..

Палац мой — лес буйны, вяцвісты —
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
Мне служыць вавёрка і лось.

Як пухам, сняжком пасыпаю
І хвою і ёлку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

І казкі шапчу ім аб шчасці,
І цемру зганяю з вачэй…
Хадзіце, хадзіце к марозу!
Хадзіце у госці хутчэй!

1921 г.