Мала іх павесіць
На сухой асіне,
Бо нават асіна
Ад сябе адкіне.
Дзерава адкіне,
Дзерава сухое,
Сябе не спаганіць
Поскуддзю такою.
Прадавалі немцу,
Немцу ды японцу
а Нашую радзіму,
Долі нашай сонца.
Пятакоў і Радэк,
Троцкі — ўся арава —
Хлёбалі, зладзюгі,
З адной міскі страву.
Страву, што ім Гітлер
Варыў смачна, ласа,
Страву, што мікада
Запраўляў закрасай.
Гандляры айчынай
Па чужым заказу…
Вынішчыць дашчэнту
Гэтую заразу!
*
Ураздроб, агулам
Намі гандлявалі —
Па цане даступнай,
Па цане крывавай.
Дынаміт і порах
Запускалі ў дзела, —
На шматкі хай рвецца
Народнае цела!
Плача горка ўдоўка,
Плача горка маці
Па забітым мужу,
Спаленым дзіцяці.
Спіце вы, нявінна
Згінуўшы, афяры!
Пакараем катаў.
Самай лютай карай!
*
Пятакоў і Троцкі,
Муралаў і Радэк
Пакінуць хацелі
Царскі нам парадак.
Не вам, інтэрвенты,
Шпегі, дыверсанты,
На прыстані нашы
Выпускаць дэсанты.
Не вам край совецкі
Знішчыць, крывапіўцы…
У нашых чэкістаў
Зоркія зраніцы!
*
Шэстоў, Ліўшыц, Радэк,
Пятакоў, Муралаў, —
Растаптаць, як гнідаў,
Вас, звяр‘ё, замала!
Няхай-жа ў зямлі вам
Не будзе спагады
За ваша зладзейства,
За вашыя здрады.
Хай калом магіла
Для вас, злыдні, будзе,
Каб гэтай магілы
Цураліся людзі!
Каб гукалі совы
Па-над вамі, псамі,
Косці расцягалі
Груганы з ваўкамі!
*
Чуй, народ совецкі,
Чуй, мая радзіма!
Сваёй долі, волі,
Чуй, не аддадзім мы!
Будзеш векі жыці,
Зямелька советаў,
На радасць, на шчасце
Працоўнаму свету.
Ворагаў зніштожыш,
Хатніх і замежных,
Сонцам апранешся,
Як табе належна.
Мы ідзем наперад
Пераможна, ў сонцы…
Глядзіць яно ярка
Ў нашыя аконцы.
Засяваць мы самі
Будзем нашы нівы,
Збіраць самі будзем
Ураджай шчаслівы,
Хай пад сонцам знаюць,
Чым мы сёння сталі…
Мы падставім грудзі
За цябе, наш Сталін!
|