Беларусь (1922)/Ты расьцеш, як дзень сьвітаньнем…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адраджэньне Ты расьцеш, як дзень сьвітаньнем…
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Белая музыка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XIV

Ты расьцеш, як дзень сьвітаньнем
З верай, хараством, пяянем,
Бо люблю Цябе я.
Што нам ноч і панства пана!..
Наша моц непаканана,
Бо любоў нас грэя.
Для мільёнаў я надзея,
Сонца прада мной бляднея,
Бо люблю Цябе я.