Перайсці да зместу

Беларусь (1922)/Белая музыка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ты расьцеш, як дзень сьвітаньнем… Белая музыка
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Заклік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XV

Белая музыка.

Ты, муза, народу працай пачэснае
з паху квяцістага саду вясной,
з сонечных косаў, кудзелі нябеснае,
водгульля славы дзяржаўнай, старой
выткала з слуцкім узорам на дзіва
мне самалётны дыван асаблівы.

Рой матылькоў, ось бы краскі лятучыя,
крылкамі кволымі між сінявы
ледзь-ледзь чапаюць за струны пявучыя,
што аб‘ядналі ў хаўруз векавы
з добрым Дажбогам Край грэчкі і руты.
Гусьлі чароўныя, сэрцам пачуты!

Папараці кветкай сьмела здабыў я сам
секарб нечапаны дзе тоіцца чар:
поўдзень Спажы між машынай і лотасам:
мова матчыная — вечнасьці дар;
трон працы творчай, красы-багавіцы;
музыкі, колёраў, паху — крыніцы.

Гук аксамітны, гармонія чулая,
гучная хваля і покліч вясны
рад з вамі новаму, слаўлю мінулае,
далі няпраўдзенай рояцца сны.
Чую песьнь крыльляў, то водгук Прыходу…
Пью моц лілеямі, пью асалоду.