Перайсці да зместу

Беларусь (1922)/Адраджэньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Разсьвяткуйся неба, выбухні зарніцай… Адраджэньне
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Мінуўшчына

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XII

Адраджэньне.

Бач, сьвітаньне на прадвесьні,
ўсюды гоман, льлюцца песьні,
Усход шырэець, цемра тае…
Эх, жыцьцё, сьвятло буяе!
„Вераб‘я“ танцуець сэрца.
Верашчака у талерцы.
Со сьмеху жывот трасецца, —
Слуцкі пояс красой ўецца,
Го! Ка мне не прыступіцца:
Урок наўцёк, ціпун баіцца,
Вораг лашчыцца, сябрыцца,
Бо наеўшыся аладак
Новы ўводжу я парадак.
Дрэнь — жыцьцё, жыцьцё старое,
Неўдалое і худое
У дрыгву яго з імпэтам
Чабулдыхнуць перад сьветам.
Толькі камень прывяжыце,
Стопудовы, — пасьпяшыце,
Хай бардзей на дно балота
Ляжа гэтая няцнота.