Перайсці да зместу

Беларусь (1922)/Разсьвяткуйся неба, выбухні зарніцай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Працуй, Беларусь… Разсьвяткуйся неба, выбухні зарніцай…
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Адраджэньне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XI

Разсьвяткуйся неба, выбухні зарніцай,
памажы сярмяжным шумна весяліцца,
бо з зямелькі-маці мае арадзіцца
ў кашульцы шчаснай Беларусь сінявока.

Даставай жа Юр‘я ключы залатыя,
разчыняй пакоі яснавеснавыя.
Падмятай жа Пётра з хмар пакоі тыя,
яірам пасып ад Няпра да Беластока.

А Ільля на нечысьць з стралой пяруновай
няхай папалюе па старонцы новай.
Загад гэткі кажа рабачай вясковы,
бацька Нараджонай, ён жа і пострах Цмока.