Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1943)/III/А/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 6. Кропка з коскаю § 7. Двукроп’е
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
§ 8. Працяжнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 7. Двукроп’е (:)

Правіла 7. Двукроп’е ставіцца:

1) Перад аднолькавымі часьцінамі сказу, калі яны стаяць пасля абагульняючых словаў, прыкл.:

І у Сымонкі прад вачыма усталі родныя куткі: хата бацькава, радзіма, жыцьця раніцы дзянькі.

У кажны міг каня-чыгункі зьяўляліся новыя малюнкі: слупы мігцелі верставыя, дарожкі, сьцежачкі крывыя, лясы, гаёчкі вынікалі, і цэрквы вежамі блішчалі.

2) У злучаных сказах, калі адзін сказ паясьняе другі, або калі прапушчаны паясьняльныя словы ці прычынавыя злучнікі, прыкл.:

Затупацелі на гумнах цапы: гэта людзі малоцяць збожжа.

Нават вольнае паветра служыць чалавеку: вецер круціць крыльле у ветраку і надзімае ветразі на караблёх.

Вось на сьвеце як бывае: хто працуе, той і мае.

Садок быў, праўда, невялічкі: дзьве вярбіны ды тры дзічкі.

Прыйшла пара касавіцы: трэба брацца за касьбу.

Я іх ня ваблю сваёю красою: вецер інакшы ім дзьме у галаве.

Не схаваешся, сьнег, ад сонца: усюды яно цябе знойдзе.

Над калыскай матка ночку каратае: хворага сыночка цешыць, забаўляе.

3) Перад простаю моваю (або цытатаю), калі яна ідзе па словах аўтара, якія паказваюць, каму мова належыць, прыкл.:

Прыйшоў воўк да каваля у кузьню ды кажа: «Перакуй, каваль, мой язык на ягнячы».

Папалася лісіца у пастку ды кажа: «Яшчэ ня позна, а давядзецца начаваць тут».

На казаньне бацькі адказаў Ігнатка: «Буду я вучыцца, як ты кажаш, татка».