Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1943)/II/А/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 9. Правапіс прыйменьнікаў і прыставак § 9. Правапіс злучнікаў
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
§ 11. Правапіс часьцінак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 10. Правапіс злучнікаў

Правіла 103. Складаныя злучнікі пішуцца зьлітна, напр.: абы, ажно, або, ато, аднож, каб, быццам, нашто, зашто, затым, затое, прынамсі.

Правіла 104. Складаныя злучнікі: нашто, зашто, затым, затое трэба адрозьніваць ад займеньнікаў з прыйменьнікамі або дапаможнікамі, бо займеньнікі пішуцца асобна ад другіх словаў, прыкл.: «Нашто дарма траціць час?», але: «На што паставіць лямпу?» — «Затым мяне ня было дома, што я быў на працы», але: «За тым домам быў вялікі сад». У першых сказах словы: нашто, затым — злучнікі, а у другіх сказах словы: на што, за тым — займеньнікі і дзеля таго напісаны асобна ад прыйменьнікаў на, за.