Беларускі правапіс (1943)/II/А/9
← § 8. Правапіс прыслоўяў | § 9. Правапіс прыйменьнікаў і прыставак Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
§ 10. Правапіс злучнікаў → |
§ 9. Правапіс прыйменьнікаў і прыставак
Правіла 97. Прыйменьнікі ад скланяльных словаў пішуцца асобна, напр.: пад стольлю, цераз плот, без яды, па дарозе з новаю кнігаю, на высокім дзераве, у летнюю ноч; без пяці, з шасьцю, на пяты дзень; у мяне, да усіх, пры нас, без сваіх.
Правіла 98. З дзеясловамі і прыслоўямі прыйменьнікі пішуцца зьлітна: напісаць, пад’ехаць, зрабіць, адскочыў; бясконца, здалёк, змалку, напавер, даволі, памалу, узімку, улетку, увосень, удзень, спачатку, збоку, дагары.
Правіла 99. 1) Калі прыйменьнік — прыстаўка канчаецца на галосны гук, дык і таго слова, з якім прыстаўка зьліваецца, пераходзіць у й, напр.: зайсьці, прыйсьці, выйсьці, пайшоў, знайшоў, перайшоў, выйшаў, займеньнік.
2) Калі прыйменьнік — прыстаўка канчаецца на зычны гук, а наступнае слова пачынаецца гукам і, дык заміж і пішацца ый, прыкл.: пад + ішоў = падыйшоў, з + ішло = зыйшло, а таксама спадыйспаду, адыйшоў, зыйшоў, надыйшоў.
3) У іншых выпадках прыстаўка проста далучаецца да таго слова, з якім зьліваецца у вадно слова, прыкл.: паддаць, аддаць, выбіць, адзімаваць, раззлаваць, расстраляць, бясспрэчны.
Правіла 100. 1) Прыйменьнік аб, калі стаіць перад займеньнікам мне і прыйменьнікі над, пад перад з (с), калі стаяць перад займеньнікам мною, пішуцца з устаўным а, прыкл.: аба мне, нада мною, пада мною, перада мною, са мною.
2) Калі прыйменьнік з (с) стаіць перад зьбегам двух ці болей зычных у пачатку слова, асабліва калі першы зычны будзе з, с, ж, ш, то часта пішацца праз са: са зброяй, са стрэльбай, са жнеямі, са школай, са мною.
3) Прыйменьнік у, які вытварыўся са старога въ, перад зьбегам зычных, асабліва перад у, пішацца праз ва: ва усе, ва усіх, ва мне.
Правіла 101. Калі прыстаўкі -аб, -ад, над, -пад, раз, з (с), уз — стаяць перад словам, якое пачынаецца зьбегам двух і болей зычных, асабліва калі у зьбегу зычных перад прыстаўкаю знаходзяцца гукі р, л, м, н, дык часта паміж прыстаўкаю і словам устаўляецца а і таму выходзіць: аба, ада, нада, пада, раза, са, уза, напр.: абарваць, абамлець, абаўю, адамкнуць, адагрэць, адазваць, надарваўся, падазваў, разабраць, разальлецца, сарваць, сабраць, узарваць.
- УВАГА: Паміж прыстаўкамі з зычным на канцы і словам ходзіць звычайна устаўляецца ы: узыходзіць, падыходзіць, абыходзяць, адыходзяць, сыходзяць.
Правіла 102. Складаныя прыйменьнікі пішуцца са злучком: з-за, з-пад, па-над, па-за.