Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1943)/I/В

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Б. Націск В. Правапіс пераносу словаў
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
§ 3. Правапіс прадметнікаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. Правілы пераносу словаў

Правіла 32. 1) Слова пераносіцца паводля складоў: лі-та-ра-ту-ра, стра-ха, шко-ла.

2) Аднаскладовыя словы не пераносяцца: стол, воўк, дзень, сто, дрот.

З) Адну літару нельга пакідаць у радку або пераносіць: яна, елі, яма, яло-вец, яг-ня; сі-няя, лі-нія, лет-няе, усяе, твае, на-дзея.

4) Літарныя злучэньні дз дж, калі яны абазначаюць адзін гук, нельга разьдзяляць: гру-дзі, ва-дзе, жар-дзё, су-дзіць; даж-джы, ха-джу, ва-джу, адра-джэньне.

Але: ад-зімаваў, ад-жаў, бо тут дз і дж становяць па два гукі.

5) Літары й, ў, ь (мяккі знак) не аддзяляюцца ад папярэдняй літары: вай-на, зай-цы, свай-го, чытай-ма; галоў-ка, асноў-ны, поў-на, людзь-мі, чытаць-не, жыць-цё, боль-шы.

6) Аднаскладовую прыстаўку пры пераносе нельга разьдзядяць: пад-пісаў, бяс-конца, рас-пыталі, пры-ткнуцца, ад-зна-чыць, ад-жануць і г. д. Але нельга пераносіць так: «раз-умны», бо тут няправільны падзел на склады; трэба пераносіць так: разум-ны.

7) Злучэньне зычных разьбіваецца: пісь-мо, паль-цы, сяс-тра, цёп-лы, леп-шы, друж-ба, пал-ка, вар-та, страш-на і г. д.

8) З дзьвёх аднакіх зычных пры пераносе адна пакідаецца, а другая пераносіцца: камен-ны, калось-се, галь-лё, ноч-чу, збож-жа, насень-не і г. д.