Беларускі правапіс (1943)/I/Б

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 2. Правапіс зычных Б. Націск
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
В. Правапіс пераносу словаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Б. Націск

Правіла 31. Націск ставіцца тады, калі слова можа ужывацца з рознымі націскамі і пры кажным націску мае новае значаньне, або калі слова малаведамае і трэба дакладна азначыць ягонае вымаўленьне, прыкл.:

вада́  ва́да
вы́клікалі  выкліка́лі
вучы́ць  ву́чыць
мука́  му́ка
ма́залі  мазалі́