Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1943)/I/А/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова § 1. Правапіс галосных
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
§ 2. Правапіс зычных

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Частка І

А. Правапіс гукаў — галосных і зычных

§ 1. Правапіс галосных гукаў

1. Правапіс о, э, я.

Правіла 1. У беларускай мове о і э чуваць і пішуцца толькі пад націскам; не пад націскам заміж о і э чуваць і пішацца а: стол — сталы́, ко́сы — каса́, го́ры — гара́, рэ́чка — рака, цэ́гла — цаге́льня, стрэ́хі — страха́ і г. д.

Правіла 2. Этымалёгічнае я не зьмяняецца на е у залежнасьці ад націску: сьвя́та — сьвяткава́ць; яр — яравы́, ярына; мя́кіш — мяккаваты; я́сень — ясянёвы; вя́зка — су́вязь, за́вязь; я́сна — вы́ясьнена; пяць — пяцігадо́вы, пяцёрка, апая́саны — по́яс; падрабя́зны — дро́бязь; ця́га — цягну́ць, а таксама: бо́язна, баязьлівы, за́яц, па́мяць, ме́сяц, ты́сяча, по́гляд, вы́гляд, до́гляд, Пры́пяць, ясака́р, ве́ялі, се́ялі, та́ялі, зьве́яна, пасе́яна, ве́ялка, се́ялка (ад: ве́яць, се́яць, та́яць), дзе́вяць, дзе́сяць і др.

УВАГА: Этымалёгічнае я у слове глядзець чародуецца з націсьненым е: глядзе́ць — гле́дзячы, прадугле́дзець.

2. Склады перад націскам

Правіла 3. а) У першым складзе перад націскам заміж этымалёгічнага е (ё) заўсёды пішацца я: ве́чар — вячэ́ра, ве́ліч — вялі́кі, лес — лясьнік, зе́млі — зямля́, сёлы — сяло́, сёстры — сястра́, азёры — азяры́на, нёс — нясу́, вёз — вязу́, а таксама: няма́, цяпе́р, няха́й, дзявя́ты, дзяся́ты і г. д.

б) у другім складзе перад націскам е замяняецца на я толькі тады, калі у першым няма а або я: навучо́ны, лясьнікі́, далячыня́, пявуны́, няшыро́кі, вялічы́няў, бязупы́нна, бядуна́, лятуце́ньне, мятусьня́, сястрына́, цяплыня́ і г. д.

в) Калі-ж у першым складзе ёсьць а (я), дык у другім пішацца этымалёгічнае е: селяні́н, верабе́й, меркава́лі, земляны́, верацё́ны, зеляне́е, мешані́на, цесьляры́, сем’яні́н, лесавы і г. д.

г) У трэйцім і далейшых складох перад націскам этымалёгічнае е ніколі не замяняецца на я: верацяно́, бесьперапы́нна, бесьперашко́дна, бесьперабо́йна, недамага́ць і г. д.

д) Гэтаму самаму правілу падлягаюць і паасобныя не і без, прычым склады перад націскам лічацца ад націску таго слова, перад якім не і без стаяць, прыкл.:

1-шы склад перад націскам: ня ве́даю, ня ба́чыў, ня гле́дзячы; бяз кні́гі, бяз кло́пату, бяз су́вязі.

2-гі склад перад націскам: ня была́, ня выхо́дзіў, бяз дзіця́ці, бяз сумле́ньня; але не хачу́, не магу́, не хапі́ла, без папе́ры, без наця́жкі, без цяля́ці;

3-ці і далейшы склад перад націскам: не абмярко́ўвалі, не дастава́лі, без недаста́тку, без дапамо́гі; без недамага́ньня, без абмеркава́ньня і г. д.

3. Правапіс складаных словаў

Правіла 4. У складаных словах злучальныя гукі о, е пішуцца толькі пад націскам: куро́дым, сыро́вадка, сяго́лета, сяго́ньня, сухе́дні.

Не пад націскам пішацца а (я): сенако́с, пустацьве́т, землятру́с, ідэялё́гія.

Правіла 5. Складаныя словы звычайна уважаюцца за паасобныя словы з адным націскам, і таму яны падпарадкуюцца агульным правілам аканьня, прыкл.:

1) о = а: канаво́д, дамасе́д, галялё́д, калама́зь, гарбано́сы, даўгано́сы, даўгагры́вы, даўгавя́зы, касаво́кі, дабрадзе́й, навабра́нец, самасе́йка, чарназё́м, чартапало́х, чарнабры́вы, чарнагало́вы, разнаста́йны, багабо́йнасьць;

2) э = а: чарвато́чына, сардабо́льны, шасьцігадо́вы, шасна́ццаць, грахаво́днік;

3) е = я: Вялі́кдзень, мядзьве́дзь, сямна́ццаць, васямна́ццаць;

4) е = е: Белару́сь, сенажа́ць, белаву́сы, белабры́сы, белагало́вы, белагру́дыя, ветраго́ны, сьветлаво́кі, вербало́з.

2) У складаных словах «поў» пішацца толькі пад націскам: по́ўнач, по́ўдзень і по́лудзень; не пад націскам пішацца «паў»: паўго́да, паўчварта́ (рубля), паўпята́, паўшасты́ (вярсты), паўсяма́, паўвасьма́, паўдаро́жкі, паўпудо́вік і палу́кашак.

Правіла 6. Калі у вабедзьвюх складовых частках слова чуюцца раўнамоцныя націскі, дапушчаецца напісаньне ненацісьненых о, э, прыкл.:

о = о: што́дня́, што́дзённы, што́ме́сячны, чырво́нагру́дыя, тро́хпавярхо́вы, цьвё́рдакры́лы, мо́ваве́да, прыро́даве́да, сло́вавытварэ́ньне;

э = э: гэ́таро́чны, чэ́хаслава́цкі.

На тэй самай падставе складаныя лічбоўнікі, другою часткаю якіх служыць слова «сот», і вытвараныя ад іх парадкавыя пішуцца з захаваньнем ненаціскных о, э (е): шэ́сьцьсо́т, се́мсо́т, во́семсо́т, дзе́вяцьсо́т, а таксама: шэ́сьцьсо́ты, се́мсо́ты, во́семсо́ты, дзе́вяцьсо́ты.

4. Склады РО — ЛО — ЛЕ

Правіла 7. Націскныя склады РО, ЛО, ЛЕ часам не падлягаюць аканьню, пераходзячы у РЫ, ЛЫ, ЛІ, прыкл.: гром — грыміць, дрож — дрыжаць, дрыгва, кроў — крыві — крывіч, бровы — брыво, крошка — крышыць — крыху, скрогат — скрыгітаць, дровы — дрывамі — дрывяны, брод — брысьці, глотка — глытаць — праглынуць, блохі — блыха, блеск — блішчыць, а таксама яблык, трыбух, трывога, хрысьціць і г. д.

5. Склады пасьля націску

Правіла 8. У васнове слова пасля націску этымалёгічнае е ніколі не пераходзіць у я: во́сень, ка́мень, жне́ек, хво́ек, ве́расень, ко́лер бе́ленькі, дабро́дзей, зро́блена, асьве́тлена, хі́цер і г. д.

6. Правапіс гукаў і, у, ў

Правіла 9. Калі і або у стаяць асобна ці у пачатку слова, дык яны не скарачаюцца (заўсёды пішуцца складовыя і, у): папера і чарніла, чытала і пісала; ён яго і поіць, і корміць; яна ідзе, усе ішлі; была у нас, кніга у мяне, было улетку, бралі удзел, была увага, гэта ускладніць і г. д.

У вершах дзеля захаваньня памеру дапушчаецца скарачэньне і і у, але толькі пасьля галосных, скарачэньне гэтых гукаў пасьля зычных і знакаў прыпынку непажаданае, прыкл.:

Душы і сэрцайка такога
І тэй бязьмернай дабраты
Шукалі толькі хіба ў Бога —
Ў другіх людзей ня знойдзеш ты.

У 3-м радку скарачэньне у правільнае, а у чацьвертым ў ужыта зусім няправільна, бо тут ў стаіць пасьля працяжніка, гэта значыць пасьля знаку прыпынку.

Таксама у Багдановіча:

«А завернеш ў завулак — ён цесны, крывы»; ў (скарочанае) пасьля зычнага ужыта няправільна.

Правіла 10. Ў (нескладовае) пішацца:

1) Заміж в: а) у слове паміж галосным і зычным, а таксама на канцы словаў:

галава але галоўка
карова кароўка
конавак конаўка
ровам роў
крыві кроў

б) пасьля галосных перад ётаванымі гукамі е, ё, ю, я, а таксама перад і: здаровы — здароўе, салаўя, салаўю, салаўі і пад.

2) Заміж цьвярдога л: а) у прыметніках і прадметніках:

поўнызаміжполны
тоўсты толсты
доўгі долгі
жоўты жолты
воўк волк
таўкач талкач
баўтаць балтаць
баўтун балтун
і г. д.

Але, калі пры зьмене слова цьвярдое л стане перад галосным, яно не пераходзіць у скарочанае ў:

іголкабоіголак
столка столак
качалка качалак
палка палак
стол стала
вол вала
кол кала
і г. д.

в) у дзеясловах прошлага часу мужч. роду адзін. ліку:

чытаўзаміжчытал

пісаў пісал
рабіў рабіл
працаваў працавал
быў был
вучыў вучыл
бачыў бачыл
і г. д.
УВАГА: У слове «паў» (поў) ў пішацца заміж л ня толькі пасьля галосных перад зычнымі: паўмэтра, паўпуда, паўшклянкі і пад., але і перад галоснымі: паўаркуша, паўасьміны, прычым заўсёды разам, бяз злучка.

7. Прыстаўныя гукі («прыдыханьні»)

Правіла 11. Прыстаўное В пішацца:

1) Перад пачаткавым націсьненым о, але калі націск з о сыходзіць на іншы галосны і заміж о чуецца а, перад якім няма галоснага гуку, дык прыстаўны гук в адпадае:

Вокны,алепад акно
возерабез азёраў
востраўАстравы (назоў вёскі) і пад.
а таксама: вожык, вогнішча.

Калі-ж перад пачаткавым ненацісьненым а ёсьць галосны гук, дык прыстаўны гук в застаецца: за вакном, на вазёрах, стала вастрыць, навастрыць, глядзіць у вакно і глядзелі у вакно, конь у ватаве і коні у ватаве, камень у вагні і дровы у вагні і г. д.

УВАГА: У слове вока прыстаўное в застаецца ва усіх склонах: вочы, вачэй, вачамі, вачмі.

Гэтаму правілу падпарадкуюцца беларускія геаграфічныя назовы і прозьвішчы: Ворша, але аршанскі, Вольга.

2) Прыстаўное в пішацца перад пачаткавым карэнным у незалежна ад націску:

ву́чыць і вучэ́ньне
ву́ха вушмі
ву́лей вульлё́ў
ву́сы вуса́ты
ву́зел вузло́м
вуж вужа́ка
вуліца г. д.

а таксама і паміж слова: наву́ка, вывуча́ць, паву́к, павучы́на, ціву́н, заву́лак.

Але прыстаўное в ня пішацца, калі

а) пачатковае у ёсьць прыстаўка: удзел (дзяліба), увага (зьнявага), увязка (вязаць), уздоўж (доўгі) узімку (зіма), улетку (лета) і г. д.

б) калі пачатковае у вытваралася з в:

уладазаміжвлада
унуквнук
удававдава
уласнасьцьвласнасьць
уюнв‘юн
уеццав‘ецца
іг. д.

Правіла 12. Прыстаўныя і, а пішуцца, калі слова пачынаецца на зьбег зычных, прычым асабліва, калі першы зычны будзе р, л, м: іржа, іржыішча, іржэ, ірваць, ільну, імхом, імгла, імшары, імкнуцца, аржаны, амшары, аўторак і г. д., а таксама: істужка, іскрыпка, Амсьціслаў.

УВАГА. У словах: гэты, гэтая, гэтае, гарэх, гостры — г таксама прыстаўны гук.