Беларускі правапіс (1943)/Прадмова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова
Прадмова
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
§ 1. Правапіс галосных

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАДМОВА

Увесь правапіс складаецца з трох частак:

І. А. Правапіс гукаў - галосных і зычных- -у васнове словаў.

Б. Націск.

В. Правілы пераносу словаў.

У гэтым разьдзеле дадзеныя правілы напісаньня гукаў ва усіх выпадках, якія могуць сустрэцца пры пісьме. Апрача таго, да шмат якіх правілаў дададзеныя «Увагі»; у гэтых увагах даюцца канечна-патрэбныя дадаткі да правілаў.

ІІ. Правапіс часьцінаў мовы і розных часьцінак, правапіс іншамоўных словаў і правапіс прозьвішчаў, іменьняў і геаграфічных назоваў.

У гэтым разьдзеле у правапісе паасобных зьменных часьцінаў мовы даецца дэталізаваны правапіс гукаў у канчатках словаў, а таксама правапіс нязьменных часьцінаў мовы.

Правапіс зьменных часьцінаў мовы сыстэматызаваны паводля пунктаў: І. Ужываньне е і я; ІІ. Правапіс канчаткаў і ІІІ. Правапіс суфіксаў.

У гэтым разьдзеле прыведзена шмат канечна-патрэбных і практычных заўвагаў, як дадаткаў да адпаведных правілаў.

ІІІ. Правапіс знакаў прыпынку (пунктуацыя). Гэты правапіс пабудаваны на прынцыпе выдзяленьня знакамі сынтаксычных адзінак: сказу, зваротка, пабочнага слова, аднаякіх часьцінаў сказу, прыдаткаў, адасобненых часьцінаў і г. д. Але правілы разьмеркаваныя не паводля сынтаксычных адзінак, а паводля знакаў прыпынку: пункту, клічніка, пытальніка, шматкроп’я, коскі, кропкі з коскаю і г. д.

Такім парадкам, адно правіла, прыкл., на ужываньне коскі, абыймае сабою усе выпадкі на гэты знак, што зручна для даведак.

Да гэтага разьдзелу дададзена ужываньне злучка.

Пры складаньні «Беларускага правапісу» аўтар карыстаўся кансультацыяй дацэнта Шкуцька К.


Апошнюю рэдакцыю правапісу рабіў Адамовіч А., які унёс папраўкі у фармулёўкі некаторых правілаў.

Антон ЛЁСІК.

Менск,
Ліпень 1943 г.