Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/14
← 13. Аратаю | 14. Верны прыяцель Апавяданьне 1927 год Пераклад: Вацлаў Ластоўскі |
15. Восень → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Верны прыяцель. |
14. Верны прыяцель.
У ваднаго селяніна быў вялікі сабака. Стаў ён стары, і ўжо ня мог вартаваць гаспадарскае дабро. Не хацелася селяніну дарма карміць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку і камень ды пацягнуў сабаку да ракі.
Глядзіць на яго сабака разумнымі вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар.
Сеў гаспадар з сабакам у човен, ад’ехаў ад берагу ды стаў прывязваць камень сабаку на шыю. Пасьля ўстаў ды піхнуў нагою сабаку ў ваду.
Сабака панырнуў, але пры гэтым човен крэпка скалануўся, а селянін не ўдзяржаўся, і сам зваліўся ў ваду.
Захліснула яго хваля, зусім ужо пачаў тануць. Раптам чуе — нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, і сабака кінуўся ратаваць гаспадара. Схапіў зубамі за кашулю, выплыў з ім да берагу і ледзь жывы расьцягнуўся на беразе.
Заплакаў селянін, абняў сабаку, стала яму стыдна. Да самае сьмерці карміў і даглядаў ён вернага свайго прыяцеля.