Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1927)/Часьць другая/38/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
9. Лясны пожар 10. Зямля, на каторай мы жывём
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Язэп Лёсік
1927 год
11. Камень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зямля, на каторай мы жывём.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




10. Зямля, на каторай мы жывём.

Аб зямлі, на каторай мы жывём, можна расказаць шмат чаго цікавага. Пер-на-перш, зямля круглая, як яйцо. Яна нідзе ня мае краёў, або меж. Зямля — гэта вялікая гала, каторую можна аб’ехаць навокал. Яна нідзе ня мае канца, як ня мае ніякага канца скамечаная галка. Калі муха сядзе на яблык ды папаўзе ў адзін бок, то яна абойдзе навокал і прыдзе ізноў на тое месца, толькі з адваротнага боку. Гэтак і людзі аб’яжджалі навокал зямлі, варочаліся назад, а канца нідзе не знаходзілі, бо няма канца ў галы, якою ёсьць наша зямля.

На зямлі ёсьць суша, на каторай стаяць будынкі, растуць дрэвы, засяваюцца нівы, пасецца статак і інш. Пасьля, на зямлі ёсьць вада, каторая напаўняе ўглыбленьні ў сушы. Напоўніць вада ўглыбленьне ў сушы — і выйдзе возера або мора, калі ўглыбленьне вельмі вялікае. Шмат вады цячэ па рытвах, прамытых у зямлі, і тады гэта вада называецца рэчкаю. Ёсьць вада і пад зямлёю, і калі яна сама прабіваецца наверх, то называецца тады крыніцаю. Часам дастаюць людзі ваду з-пад зямлі, капаючы калодзежы.

Апроч сушы і вады, на зямлі ёсьць яшчэ паветра. Паветра мы ня бачым, але яно абкружае нас з усіх бакоў. Калі мы пабяжым, паветра ўдарае нам у твар, і тады мы яго чуем. Калі падае паперынка, паветра падтрымлівае яе і не дае хутка зваліцца на зямлю.

На зямлі жыве многа ўсякіх стварэньняў, і растуць розныя расьліны. Адны стварэньні кормяцца расьлінамі, другія — мясам слабейшых стварэньняў. Чалавек есьць і мяса, і расьліны, хоць бяз мяса мог-бы жыць.