Беларуская совецкая паэзія (1936)/Паэзія мужнасці і аптымізма
← Фальклор і дарэволюцыйныя паэты | Паэзія мужнасці і аптымізма Крытыка Аўтар: Андрэй Александровіч 1936 год |
Класавая барацьба ў паэзіі → |
ПАЭЗІЯ МУЖНАСЦІ І АПТЫМІЗМА
Як і аб усёй паэзіі народаў Совецкага саюза, так і аб беларускай паэзіі сёння можна зусім бясспрэчна заявіць, што найбольш памятнай асаблівасцю нашай паэзіі, асаблівасцю, якая найбольш рэзка звяртае на сябе ўвагу, з’яўляецца аптымізм.
Хто прачытаў кнігі беларускіх паэтаў, выданыя ў 1935 годзе: «Песні будаўніцтва» — Янкі Купалы, «Прыход героя» — Петруся Броўкі, «Чатыры вятры» — Пятро Глебкі, «Мая радзіма» — Алеся Звонака, «Маё пакаленне» — Эдзі Агняцвет, вершы Якуба Коласа, Міхася Багуна, некалькі апошніх вершаў Ул. Хадыкі, паэму «Слуцак» — А. Дудара, вершы Аркадзя Куляшова, — той безумоўна пераканаецца, што жыццерадаснасць, упэўненасць у сёнешнім і заўтрашнім дні, бадзёрая прыўзнятасць, радасць нашых перамог, — гэта характэрныя рысы ўсіх вышэйпаданых кніг, хоць яны і рознай паэтычнай якасці.
Гэтая асаблівасць, гэтая лінія мужнасці і бадзёрасці нашай паэзіі склалася пад уплывам небывалых перамог соцыялістычнага ладу і няма ніякага сумнення, што яна адлюстроўвае стыль нашай рэчаіснасці, нашай совецкай эпохі.
Паэт у імкненні стварыць твор глыбокі, ідэйна поўнакроўны аб новых чалавечых адносінах, створаных у нашай краіне, аб новых людзях, створаных гэтымі адносінамі, гэты паэт стаіць каля жыватворчай крыніцы аптымізма.
Янка Купала, парадзіруючы вядомую калыханку Лермантава, ідучы следам за Некрасавым, у 1908 годзе (зборнік «Жалейка») напісаў сваю песню, у якой расказвае, як маці-сялянка, калыхаючы дзіця, спявае пра жыццёвы шлях, які гэтаму дзіцяці прыдзецца прайсці. Гэта песня, поўная трагізма, беспрасветнасці і сарказма:
Пойдзеш зноў на хлеб батрацкі |
І таму:
Спі, пакуль не умееш красці |
МІХАСЬ ЧАРОТ
і зусім другую песню, у Новым рытмічным напружанні, у новых бадзёрачых фарбах, спявае Янка Купала ў 1934 годзе пра лёс совецкіх дзяцей:
Кукавала зязюля Як набралася моцы Паляцела дзяўчына |
Маці над калыскаю спявала аб надыходзячым цяжкім, нявольніцкім жыцці. Але другое грамадскае жыццё ў нас і таму «не згадала матуля, што выйдзе з Алесі». Дачка вырасла, стала на шлях творчага жыцця, на шлях «дерзаний» і гераізма.
Ды і сялянка-маці ва ўмовах совецкай рэчаіснасці, ва ўмовах шчаслівага калгаснага жыцця сама ўжо стала мысліць па-інакшаму: ёй ужо стаў ясным сёнешні шлях чалавека шлях, заваёваны ў жорсткай класавай барацьбе пролетарыята. І вобраз новага чалавека, вобраз маткі, якая любіць соцыялістычную радзіму, сваіх сыноў, бліскуча паказаны ў вершы «Выпраўляла маці сына». Не ў няволю, чужыну, выпраўляе сына, яна пасылае яго ў Чырвоную армію берагчы як зрэнку вока граніцы Советаў. Яна не плача, не сумуе, гэта-ж «не ў салдаты быць пад гнётам ды пад палкай царскай» ідзе яе сын. Яна сёння ўжо ведае, што аб яе сыне будзе «краіна ў клапотах, быццам матка родная». І гэтае другое нараджэнне чалавека, нараджэнне новай самасвядомасці, новай псіхалогіі, і сонечны лёс нашых совецкіх дзяцей жывяць паэта сокамі аптымізма.
Творы пра дзяцей або творы, якія завяршаюцца такой падзеяй, як нараджэнне дзіцяці, усё часцей і часцей з’яўляюцца ў нашай совецкай літаратуры.
Успомніце «Время вперед» — Катаева, «Я люблю» — Аўдзеенкі, вершы «Хлопчык і лётчык» — Я. Купалы, «Двайня» — П. Броўкі, «Карына Васільева» — Ізі Харыка, песні А. Суркова і Пракоф’ева — ва ўсіх гэтых рэчах нараджэнне дзіцяці, вясёлае жыццё дзяцей, шчаслівая юнасць адыгрываюць не столькі сюжэтную, колькі пераважна эмацыянальную ролю.
Бадзёры настрой, вясёлкавыя фарбы, гордае гучэнне голасу сучасных паэтычных твораў рэзка адрозніваюцца ад твораў перыяда 1925—1930 гг. Класавая накіраванасць, баявітасць, чысты голас без хрыпаты наноснага дробнабуржуазнага ўплыву, яснасць задачы, імкненне да прастаты выкладання, да філасофскага абагульнення, імкненне да аўладання матэрыялам, упартыя шуканні адпаведных актыўных форм і сродкаў выкладання — гэта Характэрна для мноства беларускіх паэтаў, і гэта сведчыць пра іх вучобу, пра іх настойлівую работу па аўладанню майстэрствам паэтычнай справы.
Усе гэтыя станоўчыя якасці з’явіліся ў жорсткай класавай барацьбе з паэтамі-нацыяналістамі, кулацкімі паўпрэдамі ў літаратуры, ворагамі беларускага народу.