Беларуская совецкая паэзія (1936)/Класавая барацьба ў паэзіі
← Паэзія мужнасці і аптымізма | Класавая барацьба ў паэзіі Крытыка Аўтар: Андрэй Александровіч 1936 год |
Творчы шлях совецкіх паэтаў → |
КЛАСАВАЯ БАРАЦЬБА Ў ПАЭЗІІ
Калі ўспомніць паэтаў-нацыяналістаў, якія былі аб’яднаны ў контррэволюцыйным літаратурным аб’яднанні «Узвышша», калі ўспомніць ix творчасць — рэзка кінецца ў вочы, поруч з мастацкай пасрэднасцю, тэматычнай убогасцю, яе наглая кулацкая нацыянал-дэмакратычная контррэволюцыйная сутнасць. Сваю творчасць, поўную замаскаваных форм барацьбы супроць комуністычнай партыі і совецкай улады, яны жывілі, галоўным чынам, кулацкім фальклорам. Яны свядома засмечвалі літаратурную мову архаічнымі словамі або словамі, створанымі па нацыяналістычнаму тыпу, і гэтае «наватарства», гэтыя «неалагізмы» былі ў іх сродкам, адным з важных прыёмаў вуалявання сутнасці сваіх контррэволюцыйных ідэй.
Маладыя беларускія совецкія паэты, пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі, з усёй комсамольскай баявітасцю выкрывалі нацдэмаўскую паэзію, паказваючы шырокім масам яе сапраўднае кулацкае нутро, зрывалі маскі і паказвалі «творчы» твар «лірычных» агентаў польскай дэфензівы.
З нахабнай адкрытасцю пісалі-ж контррэволюцыянеры ў літаратуры, што, моў,
Усе, усе мы носім маскі, |
Надзвычайна паказальна тая акалічнасць, што паэты-нацыяналісты знаходзіліся пад выключна вялізным уплывам кулацкіх элементаў творчасці [[Аўтар:|Сяргея Есеніна]].
Стыль «аўсяна-жытнёвай» Беларусі, стыль застольнага есенінска-клюеўскага «благапалучча» — з’ява асабліва тыповая для паэтаў «Узвышша».
Метад паказной барацьбы «друг з дружкай» ужываўся ў адносінах да «Узвышша» нацыяналістычным літаратурным аб’яднаннем «Полымя». Калі члены «Узвышша» сябе скампраметавалі радам махровых нацыяналістычных выступленняў, главары нацдэмаўскага цэнтра стварылі арганізацыю «Полымя». Нападаючы на членаў «Узвышша», наносячы знешне-траскучыя ўдары, прыкрываючыся гэтымі «ўдарамі», палымнянцы працягвалі той-жа шлях — крывавы шлях беларускай контррэволюцыі.
Я прывяду вялікую цытату, не просячы прабачэння за яе размеры, таму што цяжка знайсці больш яркі і пераканаўчы прыклад тых штучных форм і метадаў барацьбы, якімі карыстаўся класавы вораг. Вось у чым прызнаецца нацдэм Чаржынскі ў сваіх паказаннях пасля раскрыцця ў Беларусі контррэволюцыйнай арганізацыі нацыянал-дэмакратаў:
„Апорнымі пунктамі для контррэволюцыйнай работы ў галіне літаратуры былі „Полымя“ і „Узвышша“. Але-ж гэтыя арганізацыі былі востра варожы паміж сабою, безупынна змагаліся адна з адной. Як яны маглі быць факторыямі нашай арганізацыі? Справа ў наступным. Спачатку, калі яшчэ не існавала „Полымя“, кіруючыя кадры беларускіх нацыянал-дэмакратаў цалкам сімпатызавалі і арыентаваліся на „Узвышша“, ператвараючы гэту арганізацыю ў рупар сваіх ідэй“.
Калі-ж «Узвышша» сябе скампраметавала:
„Узнікае ў вышэйадзначаных колах беларускіх нацыянал-дэмакратаў ідэя стварэння новай, ва ўсіх адносінах „беззаганнай“ літаратурнай арганізацыі, з моцным партыйным ядром. Пры дапамозе такой, не выклікаючай сумнення ў сваёй ідэалагічнай і палітычнай вытрыманасці, арганізацыі, мы спадзяемся больш верна і поўна, не ўзбуджаючы падазронасці, праводзіць сваю лінію“.
Ствараецца, такім чынам, «Полымя».
Цэнтр увагі з гэтага моманту мы пераносім з „Узвышша“ на „Полымя“. Апошняе адкрывае маскіровачны абстрэл па „Узвышшы“, каб гэтым канчаткова адгарадзіцца ад падмочанай рэпутацыі апошняга. Але для нас і „Полымя“, і „Узвышша“ па сутнасці аднолькава блізкія і родныя дзеці. Паміж паасобнымі членамі нашай арганізацыі размяркоўваюцца ролі. Адны будуць падтрымліваць „Узвышша“, другія — „Полымя“.
І, галоўным чынам, комсамольская літаратурная моладзь пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі і з дапамогай шырокай пролетарскай грамадскасці, аб’яднаная ў створанай па ініцыятыве комсамола першай у Беларусі літаратурнай арганізацыі «Маладняк», крок за крокам ускрывала нацыяналістычныя выступленні ў літаратуры і з аўтарамі гэтых выступленняў вяла жорсткую барацьбу.
У гэтай класавай барацьбе паэты-маладнякоўцы палітычна даспявалі, ідэйна загартоўваліся, вырасталі як мастакі ў сваёй актыўнай творчай рабоце.
Яшчэ толькі выступаючы на полі літаратурнай дзейнасці, паэты-маладнякоўцы першымі-ж сваімі творамі ўнеслі новы свежы струмень у беларускую паэзію, струмень, які вынікаў з бадзёрага настрою, тэмпераментнасці, маладой задорнасці, выражанай у новай тэматыцы, у новых вобразах і лексічных сродках. Першы нумар літаратурнага часопісу «Маладняк» (1923 год) быў адкрыты аднайменным вершам Міхася Чарота, дзе не без удачы апявалася ўзыходзячая маладая літаратурная сіла, выяўляючы як-бы яе агульнапалітычнае і літаратурнае крэда:
Маладняк сваімі лісцямі |