Перайсці да зместу

Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лекцыя 4 Беларуская граматыка для школ
Лекцыя 5
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
Лекцыя 6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лекцыя 5

[правіць]
А.
  1. Што такое імя прадметнае?
  2. Чаму яно так называецца?
  3. Што такое прадметнік?
  4. Якая розьніца між такімі прадметнікамі: хлапец і Янка; дзяўчына і Маня; места і Вільня; край і Беларусь; возера і Нарач? Ці кожны хлапец — Янка, а кожнае возера — Нарач?

§7. Імя собскае і агульнае. Імя прадметнае можы быць або собскім: Янка, Маня, Вільня, Беларусь, Нарач і г.д. або агульным: хлапец, дзяўчына, места, край, возера і г.д. Собскае імя выдзяляе нейкую асобу або рэч з іншых падобных. Імя собскае гэта собскасьць не ўсіх хлапцоў, дзяўчат, не ўсіх гарадоў, краёў і вазёр, а толькі некаторых.

Імёны людзей і іх прозьвішчы, назовы краёў, гарадоў і мясцовасьцей, рэчак, гор і падобнае — гэта ўсё прадметнікі собскія і пішуцца з вялікай літары. Агульнае імя паказвае цэлы рад падобных рэчаў і пішацца з малой літары.

Б. Перапісаўшы, падчыркні прадметнікі агульныя простай рыскай, а прадметнікі собскія пакручастай:

Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. Кепска, пане Грыгоры: што далей, того — рай. Дняпро цячэ ў Чорнае мора. Заходняя Дзьвіна цячэ ў Балтыйскае мора, а Паўночная Дзьвіна — у Белае мора. Альпы — найвышэйшыя горы ў Эўропе. Аўдзей ўсё між людзей. Майстар з Міра: што цяў, то дзіра. Сьвіслач — рэчка невялічка. Язык да Кіева дапытае. Зорка Марс — найбліжэйшая ад зямлі плянэта.